Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім салат з салеры з журавінамі (РЭЦЭПТ)

29.10.2025 07:08
Прапануем скарыстацца нашым рэцэптам і зрабіць просты, хуткі, смачны і карысны салат.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: робім салат з салеры з журавінамі
Корань салерыpixabay.com/Damian_Konietzny/free commercial use license

Інгрэдыенты

корань салеры (прыблізна 350 г)

1 яблык

2 сталовыя лыжкі сушаных журавінаў

2 сталовыя лыжкі лімоннага соку

жменя грэцкіх арэхаў

4 сталовыя лыжкі натуральнага ёгурту

чорны перац

соль

Ачысціце салеру і яблык ды натрыце на буйнай тарцы. Паліце лімонным сокам і старанна перамяшайце. Лімонны сок дапаможа салеры і яблыку захаваць свой прыгожы колер.

Кіньце грэцкія арэхі на сухую гарачую патэльню. Падсмажце на сярэднім агні, часта памешваючы, пакуль арэхі не пачнуць падрумяньвацца. Арэхі астудзіце, а затым нарэжце іх на меншыя кавалачкі і дадайце да астатніх інгрэдыентаў разам з журавінамі.

Перамяшайце ўсе складнікі, запраўце ёгуртам, соллю і перцам ды зноў перамяшайце. Можна падаваць на стол!

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец