Беларуская Служба

Згубленыя рэчы трапяць у адзін рэестр, дзе іх лёгка будзе знайсці

06.11.2025 18:00
Толькі ў Варшаве за мінулы год у бюро згубленых рэчаў трапіла каля 14 тысяч прадметаў.
 -   ,   .
Гадзіннік - адна з рэчаў, якую часта губляюць. Pixabay.com/indraprojects

Згубленыя прадметы, якія цяпер захоўваюцца ў розных сховішчах па ўсёй Польшчы, трапяць у адзін агульнанацыянальны рэестр. Пра гэта паведамляе Rzeczpospolita. Такое рашэнне павінна палегчыць вяртанне рэчаў іх уладальнікам. З такой заканадаўчай ініцыятывай звярнулася партыя «Польшча 2050», і падрыхтавала адпаведныя папраўкі разам з Міністэрствам лічбавізацыі.

Толькі ў Варшаве за мінулы год у бюро згубленых рэчаў трапіла каля 14 тысяч прадметаў. Да ўладальнікаў вярнулася толькі каля 15% з іх. Супрацоўнікі  Бюро знойдзеных рэчаў стараюцца самі шукаць уладальнікаў. Гэта магчыма, калі былі згубленыя дакументы, у якіх ёсць асабістыя дадзеныя, а таксама тэлефонныя апараты. Але ў выпадку іншых рэчаў цяжка вызначыць, да каго яны належаць. А губляюць людзі самыя розныя, часам вельмі дзіўныя прадметы, як, напрыклад, шахматны гадзіннік або бубен. Агулам шмат гадзіннік сярод знойдзеных прадметаў – нават вельмі дарагіх, як Rolex. Уладальнікі такога прадмета часта нават не ведаюць, што існуе Бюлетэнь публічнай інфармацыі, які паведамляе пра знойдзеныя прадметы.   

Міністэрства лічбавізацыі плануе стварыць спецыяльную праграму, якая дазволіць людзям знаходзіць свае згубленыя рэчы праз інтэрнэт або мабільнае прыкладанне.

нг