Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім рысавы пудынг з кулінарнай кнігі 1900 года (РЭЦЭПТ)

10.12.2025 08:07
Прапануем скарыстацца нашым рэцэптам і зрабіць просты, хуткі, арыгінальны і смачны салодкі пачастунак.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: робім рысавы пудынг з кулінарнай кнігі 1900 года
Пудынгpixabay.com/Lebensmittelfotos/free commercial use license

ІНГРЭДЫЕНТЫ

0,5 шклянкі рысу

1 шклянка 30% вяршкоў

ванільны экстракт або стручок ванілі

5 чайных лыжак жэлаціну

1,5 шклянкі малака

3 сталовыя лыжкі цукру

2 сталовыя лыжкі цэдры лімона

любое варэнне

Зварыце рыс у малацэ з двума сталовымі лыжкамі цукру, лімоннай цэдрай і ваніллю. Сачыце за ім і пастаянна памешвайце, каб ён не прыгарэў. Калі амаль усё малако ўсмокчацца, накрыйце, выключыце агонь і пакіньце астываць.

Узбіце вяршкі са сталовай лыжкай цукру. Растварыце жэлацін у як мага меншай колькасці гарачай вады. Пасля гэтага дадайце сталовую лыжку ўзбітых вяршкоў, перамяшайце і ўліце рэшту вяршкоў. Добра перамяшайце.

Змяшайце рыс, які астыў, з вяршкова–жэлацінавай сумессю.

Наліце слой рысу ў невялікую пасудзіну, затым дадайце чайную лыжку варэння (яно павінна быць дастаткова густым, каб не расцякалася), затым накрыйце яшчэ адным пластом рысу. Пастаўце ў халадзільнік на некалькі гадзін. Пудынг можна падаваць у формах альбо дастаць з формы і падаваць асобна.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

здымак ілюстрацыйны

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец