Апельсінавае пячэнне з міндальнай мукі – рэцэпт з польскай кандытарскай кнігі з 1948 года.
Інгрэдыенты
100 г міндальнай мукі (міндаль можна змалоць самастойна)
100 г цукру (можна менш)
2 жаўткі
50 г цукатаў з апельсінавай цэдры
Жаўткі ўзбіце з цукрам на светлы колер і пышную кансістэнцыю. Дадайце міндальную муку і апельсінавую цэдру ды старанна перамяшайце.
Масу пералажыце ў кандытарскі мяшок з шырокім канцом. На бляху разлажыце пергамент і пры дапамозе мяшка нанясіце колцы дыяметрам да 10 см. Памятайце, што цеста крыху расцячэцца, таму зрабіце прастору паміж пячэннем.
Выпякайце 12 хвілін пры 180 градусах. Дастаньце з духоўкі, пасыпце цукровай пудрай і астудзіце.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл