Рэцэпт з кнігі Эльжбеты Кеўнарскай «Стравы з бульбы» з 1930 года.
1,5 кг бульбы
2 цыбуліны
2 булачкі (можна замяніць белым хлебам альбо батонам)
1 шклянка малака
3 яйкі
1 шклянка мукі
мацярдушка, перац, соль
мука і паніровачныя сухары
алей для смажання
Прыгатаванне
Адварыце бульбу і дайце ёй астыць. Можна выкарыстаць бульбу, якая засталася з папярэдняга дня. Нарэжце цыбулю і абсмажце яе на алеі.
Замачыце булачкі альбо белы хлеб у малацэ. Прапусціце складнікі праз мясарубку. Бульбу і хлеб замест прапускаць праз мясарубку можна таксама расцерці. У масу дадайце муку, яйкі, спецыі і добра перамяшайце.
Сфармуйце невялікія катлеты, абваляйце ў муцэ і паніровачных сухарах. Абсмажце на алеі на залацісты колер. Падавайце, напрыклад, з грыбным соусам альбо з мясам і салатам.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл