Беларуская Служба

Мексіканцы выраблялі метамфетамін сярод карэннага беларускага насельніцтва Падляшша

31.01.2026 09:01
Мексіканцы прыехалі ў вёску Ворля, за 30 км ад мяжы з Беларуссю, і пачалі вырабляць наркотык у велізарных колькасцях, чытаем у штотыднёвіку Polityka.
ОрляLudwal - Praca własna

«Орля – вельмі акуратнае, ціхае, і нават, можна сказаць, апусцелае сяло», адзначае аўтар артыкула Марцін Калaдзейчак.

І ў гэтай вёсцы ў 2024 годзе чацвёра мексіканцаў арандавалі самы вялікі і відавочны дом на ўскраіне Орлі, які належаў заможнаму бізнесмену. Уладальнік з'ехаў, бо яго жонцы не спадабалася вясковае жыццё.

Мексіканцы з наркакартэля «Сінаола» арандавалі дом праз інтэрнэт. Яны не бачылі гаспадара, і гаспадар не бачыў іх. Усё адбывалася анлайн.

Відэа спецслужбаў Цэнтральнага бюро расследаванняў (CBŚP) пра захоп мексіканцаў у Орлі зʼявілася ў інтэрнэце ў верасні 2024 года.

Мексіканцы размаўляюць толькі па-іспанску. У судзе яны не адмаўляюць савой віны, але прымяншаюць сваю ролю. Адзін сказаў, што яго прымушалі працаваць. Іншаземцы выраблялі наркотык у садзе перад домам. Польскі пракурор выставіў абвінавачанне ў маштабнай вытворчасці метамфетаміну.

З аднаго боку, жыхары Орлі нічога не ведаюць пра мексіканцаў у сваёй вёсцы, бо «не выходзяць з дому», як жанчына, якая жыве за 15 метраў ад славутай цяпер на ўсю Польшчу вілы ў Орлі, або таму, што нічога не бачылі, бо «туі засланяюць від».

У той жа час жыхары Орлі здзіўлены тым, што мексіканцы збіраліся таемна вырабляць наркотык прама на мяжы з Беларуссю, дзе ўсе службы і вайскоўцы знаходзяцца ў стане павышанай гатоўнасці.

Солтыс вёскі Ворля сцвярджае, што «тутэйшыя жыхары ведаюць усё пра тутэйшых, але пра прыезджых з Польшчы мала што можна ведаць». «Нават карэннае насельніцтва, якое вярнулася ў Орлю, вельмі ахоўвае сваю прыватнасць. Насадзілі гэтыя туі паўсюль», – кажа ён.

Зламыснікі ў Орлі былі выяўлены з дапамогай беспілотнікаў, якія некаторы час сачылі за мексіканцамі. Кожнаму з чатырох затрыманых пагражае 20 гадоў пазбаўлення волі за вытворчасць наркотыкаў, чарна рынкавы кошт якіх ацэнены ў 7 мільёнаў злотых.

яс