Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: смажым хруст на вяршках па рэцэпце з кулінарнай кнігі 1900 года (РЭЦЭПТ)

11.02.2026 08:02
Прапануем скарыстацца нашым рэцэптам і зрабіць просты, хуткі, арыгінальны і смачны салодкі пачастунак.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: смажым хруст на вяршках па рэцэпце з кулінарнай кнігі 1900 года
Faworki
FaworkiJacZia/shutterstock

Рэцэпт з кнігі «Літоўская кухарка» Вінцэнты Завадскай з 1900 года.

400 г пшанічнай мукі

3/4 шклянкі цукру

4 яйкі

3 сталовыя лыжкі масла

1/2 шклянкі вяршкоў 30%

дробка солі

топленае масла альбо свіны тлушч для смажання

цукровая пудра і карыца для пасыпання

У міску дадаць муку, яйкі, цукар, растопленае масла, вяршкі і дробку солі. Замясіць цеста – пры неабходнасці падсыпаць крыху мукі, каб яго можна было раскатаць.

Пасыпаць працоўную паверхню мукой і раскатаць цеста. Цеста на гэты хруст нельга раскатваць вельмі тонка. Нарэзаць хруст з раскатанага цеста.

Растапіць тлушч альбо масла. Калі ён добра нагрэецца, класці хруст у тлушч і смажыць да залацістага колеру з абодвух бакоў. Гатовы хруст пакласці на папяровы ручнік, каб ён усмактаў лішкі тлушчу.

Калі хруст астыне, пасыпаць цукровай пудрай, змяшанай з карыцай.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

здымак ілюстрацыйны

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец