Рэцэпт з «Універсальнай кулінарнай кнігі» Марыі Ахаровіч-Манатовай з 1913 года.
250 мл цёмнага, слабога піва
250 мл вады
200 г смятаны 18%
1 сталовая лыжка мукі
1 чайная лыжка цукру
тварог, нарэзаны кубікамі
Адліць паўшклянкі піва, астатняе закіпяціць з вадой і цукрам. У адлітым піве развесці сталовую лыжку мукі, пасля чаго ўліць у рондаль. Калі суп пачне кіпець, дадаць некалькі лыжак гарачай вадкасці ў смятану і развесці. Добра перамяшаць і ўліць смятану ў рондаль. Праз дзве хвіліны зняць з агню. У талерку палажыць парэзаны тварог і заліць вадкасцю.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл