Беларуская Служба

Больш за 90% дзяцей у Польшчы не валодаюць базавымі навыкамі руху

22.03.2026 11:12
Базавыя навыкі не толькі дазваляюць займацца фізічнай актыўнасцю, але і палягчаюць паўсядзённае жыццё, напрыклад, дазваляючы бяспечна скакаць уніз па лесвіцы.
Аўдыё
  • Больш за 90% дзяцей у Польшчы не валодаюць базавымі навыкамі руху
.
.Gesina/Pixabay/CC0

Больш за 90% дзяцей не валодаюць базавымі навыкамі руху, заявіў у аўторак намеснік міністра спорту і турызму Пётр Борыс. Пасля 5-га выдання праекта «Фізкультура з Акадэміяй фізічнага выхавання (АWF)» падрыхтавана адмысловая справаздача. У ёй змешчана рэкамендацыя, што гэта настаўнікі фізічнай культуры павінны весці ўрокі фізічнай культуры ў 1-3 класах, а не настаўнікі пачатковай адукацыі.

Справаздача была замоўлена Міністэрствам навукі і вышэйшай адукацыі і была прадстаўлена ва Універсітэце фізічнай культуры імя Юзэфа Пілсудскага ў Варшаве.

Спасылаючыся на публікацыю, намеснік міністра спорту і турызму Пётр Борыс адзначыў, што больш за 90% дзяцей не валодаюць базавымі навыкамі руху. Базавыя навыкі не толькі дазваляюць займацца фізічнай актыўнасцю, але і палягчаюць паўсядзённае жыццё, напрыклад, дазваляючы бяспечна скакаць уніз па лесвіцы. Найбольш часта падчас фізічнай актыўнасці выкарыстоўваюцца бег, скачкі, кіданне мяча, вядзенне мяча, удары па мячу.

Намеснік кіраўніка Міністэрства спорту і турызму адзначыў, што 30% польскіх дзяцей у цяперашні час цалкам неактыўныя. Мы хочам, каб фізічная актыўнасць практыкавалася з трох гадоў, падкрэсліў Пётр Борыс.

— Дзіцячы сад і 1-3 класы — гэта так званы залаты ўзрост развіцця дзіцяці. Менавіта тады фарміруюцца найважнейшыя звычкі, якія вызначаюць развіццё на працягу ўсяго жыцця. Таму вельмі важна запоўніць школьную праграму.

Згодна з гэтым, з 2026/2027 навучальнага года, акрамя штодзённага знаходжання на свежым паветры, дзеці павінны праводзіць на вуліцы не менш за адну гадзіну на тыдзень, напрыклад, на працяглай прагулцы.

Эксперты рэкамендуюць, сярод іншага, каб урокі фізічнай культуры ў 1-3 класах, г.зн. ужо на этапе дашкольнай адукацыі, праводзіліся цалкам або сумесна з настаўнікамі фізічнай культуры, тлумачыць рэктар Акадэміі фізічнага выхавання, прафесар Барташ Молік.

— Дзеці ў гэтых класах патрабуюць перш за ўсё, клопату прафесійнага настаўніка фізічнага выхавання, а не настаўніка дашкольнай адукацыі, які не падрыхтаваны да правядзення ўрокаў фізічнага выхавання. Як паказваюць «цяжкія навуковыя аргументы», настаўнікаў фізічнага выхавання трэба ўводзіць у 1-3 класы. Менавіта 1-3 клас самыя істотныя самыя галоўныя, калі гаворка пра фізічнае развіццё, фізічную кандыцыю, развіццё.

Молік сцвярджаў, што гэтыя класы «найбольш важныя, калі гаворка ідзе пра развіццё фізічнай падрыхтоўкі, а не 4-8 класы, бо тады ўжо позна».

Як паказвае даследаванне праекта «Фізкультура з AWF», 89% вучняў не ўмеюць правільна скакаць праз скакалку, а 86% дзяцей у 1-3 класах не ўмеюць кідаць і лавіць мяч, які адскочыў ад сцяны.

Тым часам кожны чацвёрты падлетак штодня праводзіць перад тэлефонам або камп'ютарам не менш за сем гадзін, а на выходных больш за 40 працэнтаў дзяцей. Гэта вынік першага Нацыянальнага даследавання лічбавай гігіены і фізічнай актыўнасці моладзі. У той жа час больш за 60 працэнтаў падлеткаў лічаць, што яны занадта шмат часу праводзяць перад экранамі прылад.

Праблема ў тым, што яны нічога не робяць, каб гэта змяніць, гавораць аўтары даследавання.

У даследаванні таксама прааналізавана фізічная актыўнасць моладзі. Аказалася, што чым больш падлеткі гатовыя займацца спортам, тым лепш яны валодаюць лічбавай гігіенай, кажа доктар Ганна Налэнч з Універсітэта фізічнага выхавання.

— Мы даследавалі сувязь паміж узроўнем фізічнай актыўнасці і сферу самакантроля, то бок самастойнага абмежавання карыстання тэхналогіямі, часу ў тэлефоне. І сапраўды, чым лепшая актыўнасць, тым лепшая лічбавая гігіена.

Эксперты падкрэсліваюць неабходнасць больш шырокай падтрымкі падлеткаў, каб дапамагчы ім праводзіць менш часу перад экранамі. Сярод іншага, яны звяртаюць увагу на неабходнасць увядзення ў школах адукацыі па лічбавай гігіене.

ав

слухайце аўдыё