Рэцэпт з кулінарнай кнігі «365 абедаў за 5 злотых» Люцыны Цверчакевічовай з 1871 года.
Інгрэдыенты
1 булачка-кайзерка альбо некалькі лустаў батона, сайкі ці іншага белага хлеба
90 г вяндліны
4 яйкі
90 мл малака
90 г паніровачных сухароў
100 г пшанічнай мукі
3 грушы
2 сталовыя лыжкі мёду
250 мл смятаны 18%
карыца
соль
перац
Прыгатаванне
Закіпяціце малако і заліце ім паніровачныя сухары. Белы хлеб нарэжце маленькімі кубікамі і падсмажце на масле, каб атрымаліся грэнкі. Вяндліну нарэжце дробнымі кубікамі. Змяшайце паніровачныя сухары, падсмажаны хлеб, вяндліну, муку, яйкі, соль і перац, каб атрымалася густая маса. Сфармуйце шарыкі памерам з грэцкі арэх, абкачайце ў муцэ і варыце ў кіпені 5–7 хвілін.
Грушы ачысціце ад скуркі, разрэжце на чатыры часткі і заліце вадой так, каб яна пакрывала каля 3/4 садавіны. Дадайце мёд і карыцу ды варыце да мяккасці.
Выміце грушы, а ў вадкасць, дзе яны варыліся, дадайце смятану, змяшаную з лыжкай мукі. Падагравайце соус, пакуль ён злёгку не загусцее. Гарачыя клёцкі паліце соусам, пасыпце карыцай і падавайце з грушамі.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл