Беларуская Служба

Антарктыда, робаты і «фасоля, што скача»: свята навукі ў Варшаве (ФОТА)

15.06.2026 14:30
13 чэрвеня больш за 30 тысяч чалавек наведалі 29-ы Навуковы пікнік Польскага радыё і Навуковага цэнтра «Капернік».
Аўдыё
  • Антрактыда, робаты і «фасоля, што скача»: свята навукі ў Варшаве
  30    29-
Больш за 30 тысяч чалавек наведалі 29-ы Навуковы пікнік фота: Польскае радыё

Тэма сёлетняй навукова-папулярнай імпрэзы: «Узятае з рэальнага жыцця». Наведвальнікі маглі паўдзельнічаць у больш чым 650 эксперыментах і навуковых паказах, сустрэцца з навукоўцамі і журналістамі, а таксама даведацца шмат новага пра навакольны свет.


200 зл пад мікраскопам 200 зл пад мікраскопам

Навуковы пікнік — гэта дзясяткі намётаў розных установаў, на якіх папулярызавалі веды з вельмі разнастайных галін навукі. Адзін з іх  Цэнтр экалагічнай адукацыі і ведаў пра ваду ва Уроцлаве «Гідраполіс». Расказвае Войтэк.

 Тут мы пад мікраскопам паказваем, як выглядаюць прадметы паўсядзённага жыцця, рэчы, з якімі мы сутыкаемся кожны дзень, рэчы, на якія мы не звяртаем асаблівай увагі. Яны вельмі цікавыя пры павелічэнні, можна ўбачыць іх структуру. На мой погляд, самае цікавае, што мы можам убачыць, — гэта копія банкноты ў 200 злотых, каб паглядзець, як выглядае друк пры такім вялікім павелічэнні. Як аказалася, калі мы друкуем банкноту ў 200 злотых, колеры не змешваюцца. Прынтар павінен наносіць кропкі чатырох колераў: блакітнага, пурпуровага, жоўтага і чорнага, розных памераў, каб стварыць аптычную ілюзію іх змешвання. У нас таксама ёсць, напрыклад, чалавечыя валасы. Пад мікраскопам можна ўбачыць адзін светлы валасок, другі — крыху цямнейшы. Можна таксама ўбачыць іх стан, напрыклад, ці даглядаў хтосьці за валасамі, ці не.


. 

Пчаляр-аматар Шыман Іваньчук у намёце Нацыянальнага цэнтра даследаванняў і развіцця, акрамя таго, што паказваў пчаліныя рамкі, мёд, вуллі і іншыя неабходныя для працы пчаляра прылады, расказваў, як новыя тэхналогіі ўплываюць на яго хобі.

— Новыя тэхналогіі з'яўляюцца. Галоўным чынам гэта тычыцца стварэння статыстык на тэму таго, як вулей жыве. То бок, гаворка пра збор параметраў жыцця пчалінай сям’і. Ці яны ў настроі раення, ці ёсць у сям’і якія-небудзь праблемы. Гэта можна вызначыць на падставе інфармацыі з датчыкаў, якія размяшчаюцца ў вуллі. Ёсць таксама электронная вага, якая паказвае, як павялічваецца колькасць пчолаў, колькі мёду назбіралі пчолы. То бок гэта дадзеныя пра канкрэтную сям’ю на пасецы.


Эксперымент з пенкай і фарбамі Эксперымент з пенкай і фарбамі

Для самых малодшых, безумоўна, найбольш цікавым быў удзел у эксперыментах. Магчымасцяў у іх паўдзельнічаць была неверагодная колькасць. Цэнтр сучаснасці «Млын ведаў» з Торуні свой намёт падрыхтаваў менавіта з думкай пра малодшых удзельнікаў навуковага пікніка і праводзіў эфектныя эксперыменты. У прыватнасці, у іх можна было пабачыць графін, у якім фасоля і разынкі бурляць у вадзе, а побач, перамешваючы колеры, можна было пабачыць эфект, як яны не столькі перамешваюцца, колькі суіснуюць побач. Пра іх расказвае каардынатар Себасціян.

 Як цэнтр, мы праводзім невялікія навуковыя эксперыменты, якія можна лёгка зрабіць дома. Сярод іншага, мы правяраем павярхоўнае напружанне, дзе два ўдзельнікі могуць спаборнічаць, каб убачыць, колькі кропель вады можа змясціцца на манетах. Мы таксама робім вельмі простыя эксперыменты з пенай для галення. Гэта называецца вясёлкавай хмарай. У нас ёсць ёмістасць, у якой павольна змешваюцца колеры. Мы кладзём пену для галення зверху на ваду. Затым мы наліваем звычайную ваду з фарбавальнікам праз пену для галення. Мы набіраем трохі вадкасці піпеткай і проста пераліваем праз пену. І калі вада праходзіць праз пену, яна яе афарбоўвае, але перамешваецца вельмі павольна. З часам у нашай вясёлкавай хмары ўзнікне фіялетавы колер.

Другі цікавы эксперымент  фасоля, што скача. Эксперымент уключае вызваленне вуглякіслага газу. Па меры таго, як вуглякіслы газ вызваляецца з рэчываў, якія мы ў яго дадаем, фасоля і разынкі апускаюцца на дно, вызваляючы вуглякіслы газ. Калі ён выходзіць на паверхню, ён прымацоўваецца да гэтых разынак або фасолі, падымаючы іх на паверхню. Яны падымаюцца на паверхню, але ў нейкі момант вуглякіслы газ вырываецца ў атмасферу і фасоля з разынкамі пачынаюць апускацца назад, іх зноў падхоплівае вуглякіслы газ і яны ляцяць наверх. Вось чаму мы кажам пра фасолю, якая скача.


Лішайнік з Антарктыды Лішайнік з Антарктыды

Навуковы пікнік Польскага радыё і Цэнтра навук «Капернік»  гэта месца, дзе можна сустрэць польскіх вучоных, якія даследуюць Антарктыду. Свой намёт мела Кафедра антарктычнай біялогіі. Загадчык лабараторыі дыстанцыйнага зандзіравання і мадэлявання працэсаў навакольнага асяроддзя Роберт Бялік прызнае, што даследаванні так далёка ад Польшчы выклікаюць вялікую цікавасць.

 Мы сёння прапануем тры магчымасці. Першае датычыцца лішайнікаў, якія мы разглядаем пад мікраскопам. Лішайнікі  гэта першапраходныя арганізмы ў Антарктыдзе і складаюць найбольшую біямасу, таму вы можаце прыйсці і паглядзець, як яны выглядаюць пад павелічэннем. Па-другое, мы расказваем пра выкарыстанне беспілотнікаў, пра тое, як мы выкарыстоўваем іх для падліку жывёл, звычайна пінгвінаў, бакланаў і цюленяў, якія жывуць у Антарктыдзе. Трэці элемент  гэта праект «Антарктыка пад крыламі Orlen», бо ўсё, што мы робім, магчыма дзякуючы нашаму спонсару. Такім чынам, наведвальнікі даведваюцца, як мы спрабуем стварыць новую, асабліва ахоўную зону ў Антарктыдзе, нешта накшталт нацыянальнага парку. Мы плануем яго стварыць у Антарктыдзе дзякуючы нашым даследаванням на востраве Кінг-Джордж.


. 

У шэрагу намётаў можна было сустрэць Нацыянальны цэнтр падтрымкі сельскай гаспадаркі, дзе папулярызавалі акцыю #kupujświadomie. Купляць свядома азначае мець веды, разумець, што мы купляем. Пра сутнасць кампаніі расказвала Дарота Главацка-Выкрэнтовіч:

 Мы заклікаем спажыўцоў свядома выбіраць сертыфікаваныя прадукты з рознымі пазнакамі, такімі як «Польскі прадукт», «Без ГМА» або «Арганічнае земляробства». Кожны, хто купляе такі тавар, мае гарантыю якасці. Усе арганічныя прадукты правяраюцца як мінімум раз на год спецыялістамі і кампаніямі, якія спецыялізуюцца на гэтым. «Польскі прадукт»  гэта пазнака, якую вытворца можа размяшчаць на сваёй упакоўцы пры ўмове, што 75% сыравіны мае польскае паходжанне, а сам прадукт выраблены ў Польшчы.

Навуковы пікнік Польскага радыё і Навуковага цэнтра «Капернік» з гэтага года носіць імя фізіка, прафесара Лукаша Турскага, які ініцыяваў і стаў сузаснавальнікам гэтага навуковага мерапрыемства ў 1996 годзе.

ав