Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: смажым маладую бульбу з зялёным бобам (РЭЦЭПТ)

07.07.2026 07:11
Прапануем скарыстацца нашым рэцэптам і зрабіць смачную, карысную ды арыгінальную страву.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: смажым маладую бульбу з зялёным бобам
 ,    .
Маладая бульба, смажаная з зялёным бобам. Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё

Інгрэдыенты

500 г дробнай маладой бульбы

500 г бобу

2–3 сталовыя лыжкі сметанковага масла

1 пучок кропу

соль

перац

Прыгатаванне

Добра памыйце невялікую маладую бульбу шчоткай, пасля чаго зварыце яе ў мундзірах у падсоленай вадзе. Калі яна будзе гатовая, адцадзіце. Самыя маленькія клубні можна пакінуць цэлымі, а большыя разрэзаць напалову.

Боб адварыце ў падсоленай вадзе каля 10 хвілін, пасля чаго адкіньце на друшляк і праверце, ці дастаткова мяккая скурка. Калі яна ўжо цвёрдая, ачысціце боб.

На вялікай патэльні разагрэйце масла (можна таксама смажыць на аліўкавым алеі). На разагрэты тлушч выкладзіце боб і бульбу. Смажце гародніну на моцным агні каля 6-8 хвілін, час ад часу акуратна памешваючы, каб яна не прыгарэла. Лёгкая залацісты колер толькі палепшыць смак стравы.

Напрыканцы дадайце вялікую колькасць дробна парэзанага кропу, старанна ўсё перамяшайце і адразу падавайце на стол.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец