Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Рэдакцыйная кухня: робім агурковы халаднік з аліўкамі і аліўкавым алеем (РЭЦЭПТ)

28.07.2026 07:03
Прапануем скарыстацца нашым рэцэптам і зрабіць смачную, карысную ды арыгінальную страву.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: робім агурковы халаднік з аліўкамі і аліўкавым алеем
.
Агуркі. Krzysztof Jaracz/Pixabay/CC0

3 агуркі

палова пучка кропу

3 зубчыкі часныку

1 чайная лыжка молатага куміну

сок з паловы лімона

4–5 адвараных бульбін

800 г маслёнкі

палова шклянкі (70 г) зялёных аліўкаў

яйкі, звараныя ўкрутую (7 хвілін)

соль

свежазмолаты чорны перац

аліўкавы алей

арэгана (па жаданні)

Прыгатаванне

Натрыце агуркі на буйной тарцы. Адцісніце з іх лішнюю вадкасць. Дадайце палову чайнай лыжкі солі.

Часнык дробна парэжце альбо прапусціце праз выціскалку, кроп дробна парэжце, спалучыце з агуркамі і молатым кумінам. Дадайце маслёнку, лімонны сок, разрэзаныя напалову зялёныя аліўкі і адвараную бульбу, нарэзаную кубікамі. Запраўце соллю і свежазмолатым чорным перцам. Падавайце з яйкам з паўвадкім жаўтком, паліўшы халаднік кропелькамі аліўкавага алею і ўпрыгожыўшы арэгана.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец