Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Жаданне знайсці сваіх продкаў прывяла да затрымання забойцы

28.07.2026 12:34
Загадкавая смерць 13-гадовай Ізы раскрытая. Забойцу дзяўчынкі злавілі, бо яго сваяк шукаў продкаў, піша «Rzeczpospolita».
ДНКShutterstock/Kjpargeter

 ДНК забойцы было дададзена ў міжнародную базу дадзеных. Такім чынам польскія следчыя знайшлі Міхала С.

13-гадовая Іза з Гдыні была забіта ў канцы летніх канікул у 2011 годзе. Расследаванне не дало вынікаў. Праз некалькі гадоў справа была пагашана і нераскрытая гісторыя была перададзена ў паліцэйскія архівы. Некаторы час таму справай зацікавіліся следчыя ў Гданьску і праз 15 гадоў у справе адбыўся прарыў.

13-гадовая Іза Стшалкоўская была забіта 23 жніўня 2011 года вечарам, калі вярталася з аўтобуснага прыпынку, правёўшы сяброўку да аўтобуса. Яшчэ не сцямнела. У гэтым раёне было шмат людзей. Хтосьці сцвярджаў, што каля 20:30 чуў крыкі з блізкага лесу. Хтосьці крычаў: «Мама, дапамажы!» Аднак ніхто не адрэагаваў, падумаўшы, што гэта проста гульня падлеткаў.

А 22:40 цела дзяўчынкі знайшла яе маці — яно ляжала паміж аўтобусным прыпынкам і яе домам, прыкладна за 300 метраў ад дома. Дзяўчынка была голая. Яе задушылі.

 У 2024 годзе пракурор, які вёў расследаванне, вырашыў выкарыстаць міжнародныя базы дадзеных ДНК-профіляў. Гэта камерцыйныя базы дадзеных, створаныя для людзей з усяго свету, якія жадаюць вызначыць сваё этнічнае паходжанне і радавод. Карпатлівыя пошукі польскіх следчых працягваліся два гады.

Забойца, Міхал С., быў арыштаваны паліцыяй, калі ішоў у краму. Ён адразу прызнаўся ў забойстве Ізы. На момант здзяйснення забойства ў 2011 годзе яму было 22 гады. Дагэтуль у Міхала С. не было крымінальнага мінулага і судзімасці. Ён жанаты, мае двое дзяцей дашкольнага ўзросту і вядзе стабільнае жыццё.

яс