Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Рэдакцыйная кухня: робім рысавую запяканку з малінай і парэчкамі паводле рэцэпту з 1861 года (РЭЦЭПТ)

04.08.2026 07:41
Прапануем скарыстацца нашым рэцэптам і зрабіць просты, хуткі, арыгінальны і смачны салодкі пачастунак.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: робім рысавую запяканку з малінай і парэчкамі паводле рэцэпту з 1861 года
.
Маліна. shutterstock/Nitr

Рэцэпт з кулінарнай кнігі «Польскі кухар, якім павінен быць. Дапаможнік для ашчадных і руплівых гаспадынь» Браніславы Ляснеўскай з 1861 года.

Інгрэдыенты

0,5 шклянкі рысу

1,5 шклянкі малака

2 яйкі

міндальныя шматкі або какосавая стружка

0,5 шклянкі цукру

0,5 шклянкі сметанковага масла

свежыя парэчкі і маліна

Адварыце рыс у малацэ, увесь час памешваючы, каб ён не прыгарэў. Узбіце яечныя бялкі на пену. Разатрыце жаўткі з цукрам, маслам і міндалем альбо какосавай стружкай. Змяшайце адвараны рыс з масай. Напрыканцы акуратна ўвядзіце лыжкай узбітыя бялкі і перамяшайце. Пашмаруйце формы (парцыённыя ці адну вялікую) сметанковым маслам. Напоўніце іх рысавай сумессю напалову. Пазней наверх палажыце ягады і прыкрыйце іх другой часткай рысавай масы. Запяканка падымецца пры выпяканні, таму не напаўняйце форму да самых краёў.

Выпякайце пры тэмпературы 180°C каля 30–40 хвілін, пакуль верх не падрумяніцца.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец