Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Рэдакцыйная кухня: гатуем макарону з тварагом і вішняй (РЭЦЭПТ)

25.08.2026 08:07
Прапануем скарыстацца нашым рэцэптам і зрабіць просты, хуткі, арыгінальны і смачны пачастунак.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем макарону з тварагом і вішняй
.
Вішня.Крыніца: pixabay.com/klimkin/free commercial use

Інгрэдыенты

макарона: 250 г

тварог: 250 г

вішні: 200 г (без костачак)

смятана 18%: 3–4 сталовыя лыжкі

масла: 2 сталовыя лыжкі

цукровая пудра і ванільны цукар па смаку

Прыгатаванне

Адварыце макарону ў падсоленай вадзе, затым зліце ваду. Разамніце тварог відэльцам са смятанай, цукровай пудрай і ванільным цукрам. Вішні падсмажце на патэльні з невялікай колькасцю масла і цукру, пакуль яны не пусцяць соку. Змяшайце цёплую макарону з тварожнай масай. Выкладзіце на талеркі і дадайце цёплыя вішні разам з соусам.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец