Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Жыхары кватэр не могуць выключаць батарэі

23.09.2026 11:54
Поўнай свабодай у гэтым плане могуць карыстацца толькі прыватныя дамаўладальнікі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. ri/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Польшчы набліжаецца ацяпляльны сезон, і разам з ім узнікае неабходнасць уключаць батарэі. Некаторыя жыхары кватэр, спадзеючыся знізіць свае штомесячныя аплаты, спрабуюць мінімізаваць спажыванне, выкарыстоўваючы цяпло з іншых кватэр, чытаем на сайце komputerswiat.pl/dom.

Гэты варыянт можа здацца разумным спосабам скараціць штомесячныя рахункі. Праблема, аднак, у тым, што так званы цеплавы паразітызм можа прывесці да фінансавага штрафу.

Калі жыхар цалкам выключае батарэі і астуджвае сваю кватэру, ён карыстаецца цяплом суседніх кватэр. Каб кампенсаваць гэта, радыятары ў кватэрах суседзяў павінны працаваць больш інтэнсіўна і награвацца даўжэй, што прыводзіць да больш высокіх выдаткаў. Акрамя таго, існуе праблема пранікнення вільгаці і структурных пашкоджанняў самога будынка. Адміністрацыя жылога корпуса можа накласці за гэта штраф.

У новых будынках або пасля мадэрнізацыі сістэм ацяплення тэрмічную галоўку батарэі немагчыма ўсталяваць у становішча «0» і немагчыма цалкам выключыць батарэю.

У старых будынках, дзе жыхары могуць цалкам закрыць рэгулятар тэмператур, усталяваныя сучасныя электронныя прылады, якія вымяраюць не толькі тэмпературу самога радыятара, але і тэмпературу ў памяшканні.

Сістэма хутка выяўляе анамаліі: калі адна кватэра паказвае нулявое спажыванне на сваіх радыятарах, але падтрымлівае прыдатную для пражывання тэмпературу, гэта азначае, што яна ацяпляецца суседнімі кватэрамі.

У выпадку рэзкіх і пастаянных адключэнняў радыятараў адміністрацыя дома мае права спаганяць плату на аснове сярэдняга спажывання ў будынку або паводле плошчы кватэры, а ў крайніх выпадках накласці штраф — звычайна некалькіх сотняў злотых.

Нават калі жыхару падабаецца жыць у халодным памяшканні ніжэй за 20 градусаў Цэльсія, ён павінен выконваць дзеючыя правілы. 

яс