З энергетычнага сектару Еўрапейскага Звязу вугаль пакрысе знікае, а разам з ім змяншаецца выдзяленне ў атмасферу вуглякіслага газу, піша Gazeta Wyborcza. На гэтым добрыя навіны заканчваюцца, у маштабе планеты вугаль працягвае атручваць чалавецтва.
Паводле даследаванняў спецыялістаў, у першай палове 2019 года было занатаванае імклівае зніжэнне вытворчасці энергіі на вугальных электрастанцыях. У Еўразвязе зніжэнне дасягнула 19%, у параўнанні з першым паўгоддзем 2018 года. Такім чынам гаспадаркі Ірландыі, Вялікай Брытаніі і Францыі сёлета працавалі фактычна пры нулявым выкарыстанні вугалю ў вытворчасці энергіі.
Да такой сітуацыі безумоўна спрычынілася кан'ектура сусветнага энергетычна рынку, а менавіта высокія цэны на вугаль і нізкія на газ і аднаўляльныя крыніцы энергіі. Утрыманне электрычнасці з вугалю робіцца ўсё больш малапрыбытковым, бо растуць аплаты за эмісію вуглякіслага газу і таксама павышаюцца кошты ўтрымання бізнесу, звязаныя з здабычай выкапняў.
Паводле дадзеных за 2017 год у тройку найвялікшых вытворцаў вуглякіслага газу трапілі Кітай, ЗША ды Індыя. Польшча ў гэтым сусветным рэйтынгу заняла таксама высокую дзясятую пазіцыю. Пра выкарыстанне вугалю ў вытворчасці электраэнергіі ў свеце пісала штодзённае выданне Gazeta Wyborcza.
эж