У часопісе WPolityce надрукавана інтэрвʼю з вядомым гісторыкам і саветолагам прафесарам Анджэем Новакам.
На думку прафесара, Расія спрабуе адбяліць пакт Рыбентропа-Молатава. Варта памятаць, што тэксты, якія спрабавалі адбяліць змову паміж ІІІ Рэйхам і СССР, таксама былі апублікаваны ў Польшчы. Нават сайт wPolityce, як і іншыя сучасныя польскія СМІ, забывае, што дзесяць гадоў таму Newsweek альбо Gazeta Wyborcza пісалі пра пакт Рыбентропа-Молатава інакш чымсці цяперака.
Апроч гэтага навуковец лічыць, што расійскі ўплыў дагэтуль прыкметны ў публікацыях Gazety Wyborczej, Newsweeka або тэлебачэння TVN. Бо там высмейваецца значэнне польска-амерыканскага стратэгічнага хаўрусу. Гэтыя медыя падкрэсліваюць, што па сутнасці нічога карыснага для Польшчы ў гэтым саюзе няма. Там сустракаюцца меркаванні, што лепш за ўсё памірыцца з Уладзімерам Пуціным, як гэта зрабіў дзесяць гадоў таму былы прэм’ер Дональд Туск.
Застаецца нагадаць, што паводле прафесара, пад расійскі ўплыў трапілі выключна СМІ, які маюць крытычнае стаўленне да кіроўнай ў Польшчы партыі. Інтэрвʼю з саветолагам Анджэем Новакам надрукаваў часопіс Wpolityce.
эж