Беларуская Служба

За падман антыдопінгавых арганізацый кожны расійскі чыноўнік браў 5% ад заробкаў медаліста

26.10.2019 15:54
Тыднёвік «Wprost» піша аб праблемах расійскіх спартсменаў з антыдопінгавым агенцтвам WADA.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/GlebSStock

 Ад часу алімпійскіх гульняў у Пхёнчане расійскія спартсмены не могуць выступаць пад сваім нацыянальным сцягам. У Катары на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы расіяне стартавалі пад шыльдай «нейтральныя спартсмены». У сувязі з тым, што расіяне скрываюць сапраўдную інфармацыю пра аналізы спартсменаў на наяўнасць допінгавых сродкаў, на алімпійскіх гульнях у Токіа па цяжкай атлетыцы Расію могуць прадстаўляць толькі двое цяжкаатлетаў – мужчына і жанчына. За апошнія месяцы былі дыскваліфікаваныя ажно 12 расійскіх медалістаў і чэмпіёнаў свету.

- Як гэта магчыма, што дадзеныя пра пазітыўныя вынікі аналізаў на допінг зніклі з файлаў, перададзеных нам расійцамі? – задаваў пытанне нядаўна старшыня следчага камітэту антыдопінгавага агенцтва WADA Джонатан Тэйлар.

Калектыў Тэйлара супаставіў афіцыйную інфармацыю Маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі і базу дадзеных, якую з Расіі вывез на захад былы кіраўнік антыдопінгавай лабараторыі Грыгорый Родчанкаў.

Родчанкаў паведаміў таксама, што ён як кіраўнік лабараторыі пад наглядам ФСБ падаваў спартсменам забароненыя субстанцыі, і па загаду Пуціна, уласнымі рукамі знішчыў 1,5 тысяч прабірак з пазітыўным вынікам. Пацвердзіў таксама, што за падман антыдопінгавых арганізацый кожны чыноўнік браў 5% ад заробкаў медаліста.

Родчанкаў збег у ЗША і цяпер знаходзіцца пад дзяржаўнай аховай.

Дыскваліфікацыя алімпійскіх чэмпіёнаў і забарона выступаць пад нацыянальным сцягам з’яўляецца для краіны і для спартоўцаў жудасным прыніжэннем.

яс

Больш на гэтую тэму: Спорт