Пра хлусню з псіхалагічнага пункту гледжання гаворка ідзе ў апошнім нумары тыднёвіка «Newsweek».
Рэната Кім гутарыць з пісьменнікам і псіхолагам Томашам Віткоўскім. Суразмоўца кажа, што разумныя людзі хлусяць больш, таму што хлусня звязана з інтэлектуальным высілкам, і ў сувязі з ёй неабходна прадугледзець шэраг наступстваў. І таму многія, асабліва людзі з запаволеным мысленнем, хлусіць баяцца.
Віткоўскі кажа, што найпрасцей раскрыць ману ў вербальнай сферы, і прыводзіць прыклад з сексуальным скандалам Біла Клінтана. Пра Моніку Левінскі прэзідэнт ЗША казаў тады: «Я ніколі з гэтай жанчына не меў ніякага дачыненняў». – Словы «ніколі», «з гэтай жанчынай» і «ніякіх» – знакавыя. Яны павінны падкрэсліваць, што Клінтан не хлусіць, а на самой справе выводзяць яго на чыстую ваду, – тлумачыць Віткоўскі.
Загадка: калі чалавек найчасцей хлусіць? Падчас размовы па тэлефоне, праз СМС ці праз мэйл? Правільны адказ: размаўляючы па тэлефоне, таму што не застаецца па размове ніякага следу. Заўсёды можна сказаць: «я гэтага не казаў». А найбольш рэдка людзі хлусяць, пішучы мэйл, бо па ім застаецца трывалы след, – кажа псіхолаг. А чаму людзі кажуць няпраўду? Найчасцей, каб адбельваць сябе перад іншымі і перад сабою, або каб звярнуць на сябе ўвагу.
Ёсць прафесіі, у якіх мана дазваляецца. Гэта рэклама і маркетынг.