Беларуская Служба

Запрашаем у санктуарый Маці Божай Снежнай (ФОТА)

08.11.2019 17:15
Гара Іглічная здавён з’яўляецца важным месцам, як для паломнікаў, так і турыстаў у Польшчы.
Аўдыё
  • Гара Іглічная здавён з’яўляецца важным месцам, як для паломнікаў, так і турыстаў у Польшчы.
     .
Санктуарый Маці Божай Снежнай на Іглічнай.Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ


Іглічная (па-нямецку: Spitziger Berg) - гара на ўсходзе польскіх Судэтаў у масіве Снежніка (Śnieżnik). Яна знаходзіцца на тэрыторыі Снежніцкага ландшафтнага парку на паўночны захад ад вядомага курортнага гарадка Мендзыгужэ (Międzygórze).

Вышыня Іглічнай складае 845 метраў над узроўнем мора. Характэрнай рысай збудаванай з гнейсаў гары з’яўляюцца стромкія схілы і вяршыня, якую зарастаюць густыя букавыя і хвойныя лясы.


Іглічна. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Іглічная. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Ніжэй вяршыні знаходзіцца папулярае ў Польшчы месца рэлігійнага культу - Маці Божай - Прычыны нашай радасці, інакш Маці Божай Снежнай. Барочная святыня была пабудаваная ў другой палове XVІІІ стагоддзя.

Гісторыя санктуарыя звязаная з войнамі за Сілезію паміж аўстрыйскай манархіяй Габсбургаў і прускім каралеўствам Гагенцолернаў у XVIII стагоддзі.


Іглічна. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Іглічная. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Пасля Першай сілезскай вайны, у 1742 годзе, большая частка рэгіёну трапіла пад уладу Прусіі. Навакольнае насельніцтва, якое раней часта паломнічала ў аўстрыйскі санктуарый у Марыяцэлы (у Штырыі), да Маці Божай Славянскіх Нацый, стала сутыкацца з усё большымі цяжкасцямі пры перасячэнні мяжы паміж Аўстрыяй і Прусіяй.

Хутчэй за ўсё, гэта стала адной з асноўных прычынаў, з-за якой жыхар вёскі Вільканаў (Wilkanów) Кшыштаф Вейт, вяртаючыся з Марыяцэлы, прывёз з сабой копію фігуры Маці Божай. Згаданая скульптура была змешчаная на старым буку на схіле Іглічнай гары.


Іглічна. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Іглічная. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

У 1765 годзе, падчас вялікай буры, бук упаў, але постаць Маці Божай не была пашкоджаная. Мясцовыя жыхары палічылі гэта цудоўнай падзеяй, а скульптуру перанеслі ў новую капліцу. Менавіта там, паводле летапісаў, у 1777 годзе адбылося першае, афіцыйна пацверджанае, цудатворнае вылечванне.

Сын гаспадара з недалёкай вёскі Сіенна (Sienna) упаў у яму з вапнай. Пасля трохдзённай малітвы ў капліцы на Іглічнай хлопчык, якому вапна пашкодзіла вочы, зноў пачаў бачыць. Неўзабаве было пацверджана яшчэ 12 іншых цудоўных вылечванняў. Гэта прычынілася да хуткага росквіту культу Маці Божай Снежнай і развіцця паломніцтва.


Санктуарый Маці Божай Снежнай на Іглічнай. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Санктуарый Маці Божай Снежнай на Іглічнай. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Хутка невялікая драўляная капліца перастала змяшчаць усіх паломнікаў, якія прыбывалі на гару. У 1781 годзе пачалося будаўніцтва новага касцёла, які стаіць па сённяшні дзень. Тры гады пазней побач з касцёлам была прыбудаваная вежа, а пазней таксама нізкія аркады, якія акружалі святыню звонку.

Неабарочны алтар быў створаны ў апошнія гады ХІХ стагоддзя. У яго цэнтры знаходзяцца два анёлы, якія трымаюць вітрыну з фігурай Марыі з Дзіцяткам на правай руцэ. Святая фігура Маці Божай зробленая невядомым мастаком з ліпавага дрэва, яна мае вышыню 39 сентыметраў.

У 1983 годзе, падчас сваёй другой пілігрымкі ў Польшчу, святы Папа рымскі Ян Павел ІІ на ўрачыстасці ў Вроцлаве, каранаваў фігуру Маці Божай з Іглічнай, надаючы ёй тытул „Прычына нашай радасці”.


Санктуарый Маці Божай Снежнай на Іглічнай. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Санктуарый Маці Божай Снежнай на Іглічнай. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Дарэчы, святы Папа рымскі Ян Павел ІІ тройчы паломнічаў у санктуарый Марыі Божай Снежнай на Іглічнай. Упершыню яшчэ як святар, у 1955 годзе. Пазней ужо ў якасці біскупа ў 1961 годзе і кардынала - у 1968 годзе. Шматлікія візіты будучага Папы рымскага прывялі да стварэння на гары Папскага маршруту.


Іглічна. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Іглічная. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Інтэр'ер касцёла ўпрыгожваюць шматлікія карціны і рухомая батлейка, якую браты рэдэмптысты запушчаюць за невялікую плату. Знешнія лаўкі і магчымасць удзелу ў палявой імшы – гэта, безумоўна, незабыўнае ўражанне.


Санктуарый Маці Божай Снежнай на Іглічнай. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Санктуарый Маці Божай Снежнай на Іглічнай. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Па сённяшні дзень Санктуарый Маці Божай Снежнай на Іглічнай прыцягвае паломнікаў і турыстаў не толькі з Польшчы, але і з бліжэйшых рэгіёнаў Чэхіі, Германіі і Славакіі. На папулярнасць згаданага месца ўплывае не толькі культ Маці Божай, але таксама маляўнічае размяшчэнне касцёла.


Іглічна. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Іглічная. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Штогод у перадапошнюю нядзелю чэрвеня ў санктуарыі на Іглічнай адбываюцца ўрачыстасці ў гонар Маці Божай - прычыны нашай радасці, а ў першую нядзелю жніўня свята Маці Божай Снежнай.


Іглічна. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Іглічная. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Звычайна святая імша ў санктуарыі служыцца а 12.00. Па суботах, нядзелях і святах – а 12:00 і 16:00. Побач з касцёлам размешчаны Крыжовы шлях, які вядзе на вяршыню Іглічнай гары.


Крыжовы шлях, Іглічна . Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Крыжовы шлях, Іглічная . Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Праз Іглічную гару праходзяць асноўныя турыстычныя маршруты масіва Снежніка. Тры з іх вядуць з непадалёкага курортнага гарадка Мендзыгужэ. Найлепш для пешых паходаў падыходзяць чырвоная і жоўтая сцежкі. Зялёная сцежка найбольш складаная і месцамі слаба пазначаная.


Іглічна . Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Іглічная. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Вяршыня Іглічнай гары з’яўляецца выдатная нагляднай кропкай, з якой можна палюбавацца панарамай Клодскай зямлі і навакольных горных масіваў, то бок Чорнай гарой, Снежнікам і наогул Клодскай катлавінай. На схіле Іглічнай, ніжэй санктуарыя, знаходзіцца турыстычная база „На Іглічнай”.


Tурыстычная база „На Іглічнай”.  Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Tурыстычная база „На Іглічнай”. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

На вяршыню Іглічнай можна дабрацца на аўтамабілі пасля атрымання адмысловага дазволу кіраўніцтва мясцовага лясніцтва ў гарадку Мендзыгужэ. Тады ад стаянкі да святыні застаецца прайсці каля 400 метраў.


Гара Іглічная. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Гара Іглічная. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Іншыя пешаходныя маршруты на Іглічную гару пачынаюцца таксама ў Быстшыцы Клодскай (Bystrzyca Kłodzka), Длугаполі-Здруй (Długopole –Zdrój) і ў Стронях Слёнскіх (Stronie Śląskie).


Гара Іглічная. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Гара Іглічная. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Анна Задрожна


Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу