Беларуская Служба

У Польшчы адзначаецца Дзень малітвы і матэрыяльнай дапамогі Касцёлу на Усходзе

08.12.2019 06:17
Гэты дзень у Каталіцкім касцёле Польшчы адзначаецца з 2000 году.
Аўдыё
.
.Himsan/pixabay.com/CC0

Традыцыйна ўжо з 2000 году ў Каталіцкім касцёле ў Польшчы ў другую нядзелю Адвэнту адзначаецца Дзень малітвы і матэрыяльнай дапамогі Касцёлу на Усходзе. Гаворка пра духоўную і матэрыяльную падтрымку каталікоў на тэрыторыі былога СССР, перад усім у Беларусі і Украіне, дзе колькасць каталікоў найбольшая, а большасць з іх мае польскае паходжанне. Але гэта таксама вернікі ў Расіі, на Каўказе і Цэнтральнай Азіі. Цэлую акцыю каардынуе Група дапамогі палякам на Усходзе, пакліканая ў 1989 годзе.

У гэтым годзе Дзень дапамогі Касцёлу на Усходзе прыпадае на 8 снежня, але святкаванне распачалося ўжо пятніцу ў 21.00 малітвай (Apel Jasnogórski) перад абразом Маці Божай Чанстахоўскай.

Як штогод цэлы дзень у каталіцкіх храмах Польшчы адпраўляюцца імшы за каталікоў за ўсходняй мяжой, казанні прысвечаныя іх сітуацыі, а грошы, сабраныя ў гэты дзень, прызначаюцца на матэрыяльныя патрэбы Касцёла за ўсходняй мяжой Польшчы.

Сродкі будуць прызначаныя на аднаўленне і рамонт ужо існуючых ці наогул знішчаных храмаў, а таксама на будову новых святыняў, пакупку літургічных рэчаў, а таксама рэлігійнай літаратуры.

У польскім касцёле нагадваюць, што ў выніку цэлых дзецясігоддзяў барацьбы камуністаў з рэлігійным жыццём духоўныя патрэбы мясцовых каталіцкіх супольнасцяў надалей вялікія.

У мінаючым годзе Група дапамогі палякам на Усходзе дзякуючы ахвярнасці і добразычлівасці палякаў здзейсніла 360 просьбаў ад духавенства і вернікаў з Усходу на агульную суму 547,5 тысяч еўра.

ав

Больш на гэтую тэму: Багацце веры