4 студзеня 1947 году ў Варшаве распачаўся працэс супраць кіраўніцтва антыкамуністычнай арганізацыі «Свабода і Незалежнасць».
«СіН» узнікла ў верасні 1945 году і сваёй галоўнай мэтай ставіла супраціў, у тым ліку збройны, супраць усталяванню камуністычнай улады ў Польшчы. З аднаго боку «СіН» мела вельмі добра разбудаваную структуру ў самой Польшчы, што давала магчымасць у першыя гады пасля вайны, паспяхова і аператыўна дзейначаць. Аддзелы «СіН» нападалі на вязніцы, на савецкія і польскія вайсковыя атрады, на прасавецкую адміністрацыю. Кіраўніцтва лічыла, што такая дзейнасць адзінае, што можа паўстрымаць усталяванне камуністычнай улады.
«СіН» мела таксама добрыя сувязі з замежнымі арганізацыямі і разведвальнымі службамі амерыканскімі ЦРУ і ангельскімі СІС. Дзякуючы «СіН», у ААН была перададзена дэталёвая інфармацыя пра фальсіфікацыі на ўсеагульным рэферэндуме, які адбыўся ў Польшчы ў 1946 годзе.
Паступова дыверсійна-разведвальная дзейнасць «СіН» узмацнялася, гэта было звязана з верай у тое, што ў хуткім часе пачнецца трэцяя сусветная вайна. У гэтых умовах «СіН» магла адыграць важную ролю ў сабатажы і паралічу камунікацый у Польшчы, таму ў 1947 годзе пашырылася актыўная супраца з амерыканскай і брытанскай выведкамі.
Разам з гэтым савецкія і камуністычныя ўлады Польшчы накіравалі ўсе сілы на нейтралізацыю «СіН», якую разглядалі асноўнай пагрозай для «новага ладу». У 1946 – 1947 гг, дзякуючы інфільтрацыі, камуністычным уладам удалося затрымаць шэраг ключавых асобаў арганізацыі, у тым ліку яе заснавальніка Яна Жэпецкага.
4 снежня 1947 году ў Варшаве распачаўся працэс над кіраўніцтвам «СіН», які таксама атрымаў назву «працэс Жэпецкага».
На лаве падсудных было 10 асобаў. Яны былі абскарджаны ў цэлым шэрагу злачынстваў: забойствы, тэрор, шпіянаж і нават у дэзерцірстве. Гэта быў адзін з першых паказных сталінскіх працэсаў у Польшчы. Удзельнікі працэсу былі прыгавораныя да розных тэрмінаў зняволення ад 2 да 12 гадоў. Адна асоба да смяротнага пакарання.
Фактычна ў той жа час, савецкія спецслужбы амаль цалкам кантралявалі дзейнасць «СіН» і распачалі выкарыстоўваць яе дзеля «гульні» з амерыканцамі і брытанцамі.
«Свабода і Незалежнасць» атрымоўвала фінансаваю і тэхнічную дапамогу з захаду, у Польшчу дасылаліся замежныя інструктары і дарадчыкі, у сваю чаргу СССР прадстаўляла дэзынфармацыю, пасылала сваіх агентаў у ЗША і Вялікабрытанію для абучэння.
Гэтая гульня працягвалася амаль да 1952 году, калі Масква прыняла рашэнне пра поўнаю ліквідацыю «СіН».
Павал Усаў