У Гайнаўскім і Бельскім паветах ушаноўвалася памяць звыш 80 мірных жыхароў падляскіх сёл, у асноўным праваслаўных беларусаў, забітых і спаленых 74 гады таму атрадам капітана Рамуальда Райса «Бурага». Кветкі да помніка ахвяр усклалі таксама прадстаўнікі афіцыйных уладаў Беларусі.
Беларускі тыднёвік паведамляе таксама, што ў Сухаволі адкрылася выстаўка, прысвечана тым, хто ратаваў яўрэаяў у час Другой сусветнай вайны.