Беларуская Служба

У выходныя ў Гарадку адзначалі Дзень вуліцы Хадкевічаў (ФОТА)

13.07.2020 16:04
Калі б не Хадкевічы, то Гарадка не існавала бы.
Аўдыё
  • У выходныя прайшоў фэст на вуліцы Хадкевічаў у Гарадку
У Гврвадкуradyjo.net/Я.Іванюк

Так, як цяжка ўявіць сабе Варшаву без калоны Жыгімонта ці Беласток без Палацу Браніцкіх, так цяжка ўявіць Гарадок без вуліцы Хадкевічаў – такім чынам у 1993 годзе тагачасны радны гміны славуты мастак Лёнік Тарасэвіч адстойваў змену назвы вуліцы «Сверчэўскага» на « Аляксандра і Рыгора Хадкевічаў».

- Бо і праўда – гэта менавіта Хадкевічы заснавалі Гарадок. Без іх нашай мясцовасці магло б і не быць, і таму яны для нас вельмі важныя, – кажа Дарота Сульжык з Гарадоцкага Цэнтра культуры, галоўны рэдактар газеты «Гарадоцкія навіны».

З жыхарамі Гарадка на вуліцы Хадкевічаў гутарыў Яраслаў Іванюк.

Слухайце аўдыё


фота аўтара

Больш на гэтую тэму: Беларусы ў Польшчы