У Беластоку выйшаў новы нумар Беларускага гістарычнага зборніка. З 1994 года выданне выходзіла два разы ў год. Аднак па рашэнні Беларускага гістарычнага таварыства, якое з'яўляецца выдаўцом часопіса, была змененая перыядычнасць і 53-і нумар выйшаў ужо як гадавік.
Навуковы рэдактар Беларускага гістарычнага зборніка прафесар Яўген Мірановіч сказаў, што традыцыйна ў новы нумар трапіла шмат цікавых матэрыялаў па гісторыі і палітыцы Беларусі. З ім размаўляе Яраслаў Іванюк.
слухайце аўдыёфайл