Беларуская Служба

У даўнія часы на Беласточчыне на Стары Новы год абавязкова падавалі бульбяную кішку

13.01.2021 16:13
Стары Новы год надалей адзначаецца на Беласточчыне, дзе кампактна пражывае беларуская нацыянальная меншасць у Польшчы.
Аўдыё
  • З 13 студзеня на 14 студзеня адзначаецца Стары Новы год
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Tatyana Radevich

З 13 студзеня на 14 студзеня адзначаецца Стары Новы год. Гэта неафіцыйнае свята, якое традыцыйна святкуецца ў краінах, цэрквы якіх адзначаюць Каляды па юліянскім календары 25 снежня (7 студзеня). Адпаведна, дата наступлення «старога Новага года» адпавядае Новаму году па юліянскім календары.

Узнікненне свята звязана з тым, што Каляды, паводле каляндарнай традыцыі, павінны папярэднічаць Новаму году, а таксама з тым, што ў праваслаўнай царкве на грыгарыянскі Новы год прыходзіцца калядны пост, які выключае багатыя застоллі, ужыванне шчодрай ежы, піцця алкаголю і забавы.

Стары Новы год надалей адзначаецца на Беласточчыне, дзе кампактна пражывае беларуская нацыянальная меншасць у Польшчы. Пра свята расказвае гісторык, прафесар Лена Глагоўская. З ёй размаўляе Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Беларусы ў Польшчы