Беларуская Служба

Усе мы – «новакі», інакш – бежанцы

27.01.2021 17:20
Мова не толькі адлюстроўвае нашу свядомасць, часам яна сама становіцца імпульсам да зменаў.
Аўдыё
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/kalhh/CC0 creative commons

Мова не толькі адлюстроўвае нашу свядомасць, часам яна сама становіцца імпульсам да зменаў. Выходзячы з такой думкі, актывістка з Гродна Яна Шостак, якая здаўна жыве ў Польшчы, высунула прапанову змяніць лексіку, датычную бежанцаў. Яна мяркуе, што выраз «uchodźcy», які ў польскай мове называе ўцекачоў, мае адмоўнае значэнне. Таму некалькі гадоў таму яна ініцыявала кампанію з заклікам называць бежанцаў інакш, напрыклад, «новакамі».

- Адкуль пайшло польскае прозвішча Новак? Калі ў сярэднявеччы хтосьці ўцякаў ад аднаго дзяржаўцы да другога, яго называлі «новакам» – новым. Ён быў бежанцам. Спачатку я падумала, што гэтае слова дапаможа ў нематэрыяльным сэнсе самім уцекачам. Але калі разважанні на гэтую тэму пачалі паяўляцца ў СМІ, я зразумела, што гэта праца перш за ўсё для саміх палякаў, каб яны зразумелі, што мы ўсе з’яўляемся «новакамі» – уцекачамі. Можа не ў першым-другім пакаленні, але шмат пакаленняў назад – несумненна.

У 2015 годзе ў польскіх СМІ слова «uchodźca» набрала вельмі негатыўнага значэння. Маё сэрца было неабыякавае да таго, што адбывалася ў Алепа, у Сірыі і я падумала, што варта паспрабаваць змяніць стаўленне палякаў да іншаземцаў.

Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле

нг