Навукоўцы з Акадэміі фізічнага выхавання ў Кракаве вывучаюць уплыў нізкіх тэмператур на арганізм чалавека. У прыватнасці гаворка ідзе пра тое, як мяняецца склад крыві аматараў купання ў ледзяной вадзе. Гэта першае даследаванне такога тыпу ў краіне і адно з нямногіх у свеце.
Навукоўцы ўжо вывучылі групу з трыццаці маржоў. Вынікі паказваюць, што ледзяная вада ўмацоўвае імунітэт і станоўча ўплывае на крывяносную сістэму. Арганізм лепш насычаецца кіслародам. Цяпер пятнаццаць жанчын і пятнаццаць мужчын будуць правяраць на ўтрыманне тлушчавай тканкi, якая з'яўляецца крыніцай цяпла ў целе, кажа прафесар Анэта Тэлеглуў (Aneta Teległów) з кракаўскай вучэльні.
- Маржы са згаданай групы, гэта здаровыя асобы з павышаным імунітэтам. Таксама іх псіхічны стан на вельмі добрым узроўні. Аказваецца, што рэгулярнае купанне ў ледзяной вадзе ўплывае не толькі на фізічную, але і псыхічную кандыцыю арганізма.
Даследаванні паказваюць, што ледзяная вада прыносіць пазітыўныя змены ў арганізме, калі гартаванне адбываецца рэгулярная і не надта доўга, падкрэслівае прафесар.
- Нельга фраерыцца, бо гэта небяспечнае. Мы не купаемся ў ледзяной вадзе, каб пазней пахваліцца сябрам. Гэта для нашага здароўя. Усё з сенцам і асцярожна.
У праекце таксама бярэ ўдзел неаднаразовы рэкардсмен Гінеса Валеры Раманоўскі, які амаль два месяцы пражыў у ігла ў Лапландыі. Навукоўцы ўважліва вывучалі арганізм мужчыны да выезду і пасля яго вяртання.
Вынікам супрацоўніцтва маржа і навукоўцаў будзе кніга, якая змяшчае парады, як правільна карыстацца купаннем у ледзяной вадзе.
аз