Крыніца: тэлебачанне TVN
Беларус, Дзмітры Салагуб, стаў вядомы ў Польшчы, што пацвярджаюць друкаваныя выданні, між іншым, тыднёвік Plus Minus.
У халодны дзень Дзмітры ішоў па варшаўскай вуліцы Бэльвэдэрска, якая мае даволі вялікі нахіл. Аўтобус не мог рушыць з-за льду на паверхні дарогі.
Дзмітры падышоў ззаду аўтобуса і стаў яго пхаць. Да яго далучыўся тележурналіст каналу TVN, які як раз быў у прамым эфіры. Аўтобус рушыў :). Запіс гэтай сітуацыі кружыць па інтэрнэце.
«Дзмітры, дзякуй табе за дозу добрай энергіі ў люты дзень зімы, калі ўсіх расстроілі цяжкія ўмовы на дарозе!», напісаў Plus Minus.
А мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі адудзячыў беларусу білетам на праезды гарадскім транспартам на 90 дзён.
яс