Як выглядае навучанне беларускай мове на Падляшшы падчас каранавіруснай эпідэміі? З якімі праблемамі сутыкаюцца настаўнікі? Пра гэта гутарка з настаўнікам беларускай мовы ў беларускага ліцэю ў Гайнаўцы Янам Карчэўскім.
Госць нашага эфіру – Ян Карчэўскі – аўтар падручнікаў па беларускай літаратуры для вучняў ліцэяў у Польшчы, заангажаваны ў справу беларускай асветы актывіст, метадычны дарадчык беларускай мовы. Ён ладзіць вэбінары для настаўнікаў, каб павышаць узровень кваліфікацыі ды абменьвацца настаўніцкім вопытам. Сам спадар Ян гаворыць, што такія сустрэчы патрэбныя педагогам.
У час пандэміі сустрэчы з настаўнікамі праходзяць у анлайн-рэжыме.
слухайце аўдыё
Анна Пятроўская.