Беларуская Служба

Польскія беларусы рыхтуюцца да ўсеагульнага перапісу насельніцтва

02.04.2021 21:40
Сёлетні перапіс - трэці на працягу апошніх 20-ці гадоў.
Аўдыё
  • Польскія беларусы рыхтуюцца да ўсеагульнага перапісу насельніцтва
Прафесар Антон Мірановіч фота: Яраслаў Іванюк/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

З 1 красавіка і да канца верасня ў Польшчы будзе праходзіць усеагульны перапіс насельніцтва. У прыватнасці, трэба будзе адказаць на пытанні пра мову, нацыянальнасць і веравызнанне.

Гэта будзе трэці перапіс на працягу апошніх 20-ці гадоў. Згодна з першым, праведзеным у 2001 годзе, у Польшчы пражывае каля 50 тыс. беларусаў. Вынікі другога шмат хто аспрэчвае, зазначаючы, што ён не быў усеагульным, таму што ну ўсіх людзей наведалі і не ўсім пазванілі. У выніку аказвалася, што ў падляскіх вёсках, дзе кампактна пражываюць прадстаўнікі беларускай нацыянальнай меншасці і дзе няма ні воднага паляка, усе гавораць па-польску.

Сёлетні перапіс будзе адрознівацца ад папярэдніх тым, што кожны жыхар Польшчы павінен самастойна ўнесці свае звесткі праз інтэрнэт. Пры гэтым перапіс будзе абавязковым. Для грамадзян, якія ня маюць доступа да камп'ютара альбо інтэрнэту, будуць створаныя адмысловыя пункты, дзе можна будзе адказаць на пытанні.

Наш суразмоўца, адзін з прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы, прафесар Антон Мірановіч лічыць, што на гэты раз беларусаў зноў будзе менш, паколькі беларускія дзеячы не прадпрынялі адпаведных крокаў перад перапісам. З ім размаўляе Яраслаў Іванюк.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Беларусы ў Польшчы