З 1 красавіка ў Польшчы праходзіць Нацыянальны перапіс насельніцтва. У анкеце знаходзяцца пытанні м.ін. пра мову, нацыянальнасць і веравызнанне. Беларусы Падляшша заклікаюць прыняць удзел у перапісе, зрэшты ён абавязковы, і ў рубрыцы пра нацыянальнасць пазначыць «беларуская». Акцыю папулярызацыі беларускасці ў перапісе насельніцтва прыдумалі беларускія дзеячы з Падляшша - Ігар Лукашук, Тамаш Суліма ды Павел Станкевіч. Яе мэта - паказаць ў кароткім відэароліку розных людзей, якія запісаліся беларусамі - кажа Павел Станкевіч з фонду «Тутака».
Перапіс абавязковы для ўсіх грамадзян Польшчы. Для тых, хто не мае доступу да камп'ютара альбо Інтэрнэту, будуць створаныя адмысловыя ўчасткі, дзе можна будзе спісацца.
Сюжэт падрыхтавала Ганна Пятроўская.
слухайце аўдыёфайл