Беларуская Служба

Анджэй Пачобут намінаваны да ўзнагароды «За свабоду слова»

27.08.2021 08:45
Цырымонія ўручэння ўзнагароды адбудзецца ўвечары ў панядзелак 30 жніўня ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці ў Гданьску.
Fot.: archiwum prywatne Andrzeja Poczobuta
Fot.: archiwum prywatne Andrzeja Poczobutaarchiwum prywatne Andrzeja Poczobuta

Журналіст і актывіст Саюза палякаў у Беларусі Анджэй Пачобут быў намінаваны да ўзнагароды «За свабоду слова», паведамляе Gazeta Wyborcza. Карэспандэнт выдання ў Беларусі ўжо больш за 150 дзён застаецца вязнем рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Узнагароду за барацьбу за свабоду слова Фонд Grand Press прысуджае выдатным асобам, якія сваімі выказваннямі і дзейнасцю ў публічнай прасторы прычыняюцца да захавання дэмакратычных каштоўнасцей у Польшчы, у тым ліку свабоднай і сталай публічнай дыскусіі. Кандыдатаў на ўзнагароду вылучылі інтэрнэт-карыстальнікі.

Анджэй Пачобут, пра лёс якога рэгулярна нагадваюць ягоныя рэдакцыйныя калегі, сядзіць у турме ў Жодзіне пад Мінскам. Адміністрацыя турмы адмовілася перадаваць яму неабходныя лекі. Пачобут заразіўся там таксама каранавірусам. Анджэй Пачобут пакутуе за кратамі, таму што ён актывіст польскай меншасці ў Беларусі і з’яўляецца вядомым польскім журналістам, які бязлітасна апісваў беларускі рэжым. Паводле выдання Gazeta Wyborcza – гэта цалкам адпавядае крытэрам, паводле якіх прысуджаецца ўзнагарода «За свабоду слова».

Рашэннем чытачоў Анджэй Пачобут апынуўся ў групе дзевяці намінантаў на ўзнагароду, цырымонія ўручэння якой адбудзецца ўвечары ў панядзелак 30 жніўня ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці ў Гданьску. Выданне будзе трансляваць мерапрыемства на сваёй інтэрнэт-старонцы.

аз