Флуаксецін, які выкарыстоўваецца пры лячэнні дэпрэсіі, можа прадухіліць узроставую дэгенерацыю жоўтай плямы, якая прыводзіць да пагаршэння або поўнай страты зроку, паведамляе часопіс Proceedings of the National Academy of Sciences.
Даследчыкі з Медыцынскага факультэта Вірджынскага ўніверсітэта адзначылі, што флуаксецін эфектыўны ў запавольванні развіцця гэтак званай сухой формы дэгенерацыі жоўтай плямы, якая датычыць амаль 90% пацыентаў. Гэта даказалі лабараторныя даследаванні на жывёле, падчас якіх правяралася эфектыўнасць флуаксеціну і васьмі іншых антыдэпрэсантаў.
Аналіз выпадкаў больш за 100 мільёнаў амерыканцаў, якім больш за 50 гадоў, пацвердзіў, што дэгенерацыя жоўтай плямы сустракаецца значна радзей у людзей, якія прымаюць флуаксецін.
Дэгенерацыя жоўтай плямы – найбольш частая прычына страты зроку ў людзей, якім больш за 50 гадоў. Згаданая праблема датычыць каля 200 мільёнаў чалавек ва ўсім свеце. У цяперашні час не існуе прэпарата, які б дазваляў эфектыўна лячыць гэтую хваробу.
Навукоўцы спадзяюцца, што клінічныя даследаванні ў групе пацыентаў з дэгенерацыяй жоўтай плямы пацвердзяць эфектыўнасць прэпарата.
PAP/аз