«Прыродная скарбніца па-над межамі» – так называецца беларуска-польскі праект, які рэалізуецца з удзелам вучняў. Праект ладзіцца ў супрацоўніцтве з Белавежскім нацыянальным паркам і Гайнаўскім паветам з польскага боку ды Пінскай сярэдняй школай №3 і мясцовым прыродаахоўным фондам «Запаведнікі Брэсцкай вобласці». З польскага боку ў праекце ўдзельнічаюць вучні Гайнаўскага ліцэю, у якім яны вывучаюць беларускую мову.
Пра прыродазнаўчы і культурніцкі праект расказвае дырэктар ліцэю ў Гайнаўцы Ігар Лукашук. Матэрыял Яраслава Іванюка.
слухайце аўдыёфайл