Беларуская Служба

На мяжы з Украінай ствараюцца пункты прыёму бежанцаў

24.02.2022 14:45
На выпадак наплыву людзей з Украіны ва ўмовах расійскай агрэсіі быў падрыхтаваны сцэнар, які вынікае з плана крызіснага кіравання
Пункт прыёму бежанцаў з Украіны ў МедыцыPAP/DAREK DELMANOWICZ

На польска-ўкраінскай мяжы ў Люблінскім і Падкарпацкім ваяводствах узнікаюць прыёмныя пункты для ўцекачоў з Украіны, паведаміў у чацвер раніцай намеснік кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Павел Шэфернакер, піша gazetaprawna.pl.

Віцэ-міністр нагадаў, што на выпадак наплыву людзей з Украіны ва ўмовах расійскай агрэсіі быў падрыхтаваны сцэнар, які вынікае з плана крызіснага кіравання. «З самай раніцы мы рэалізуем першыя пункты гэтага плана», — падкрэсліў ён.

Намеснік міністра растлумачыў, што на першым этапе будзе створана восем такіх пунктаў. Яны будуць забяспечваць ежу, медыцынскую дапамогу і інфармацыю для бежанцаў.

ав

Цэнтр урадавай бяспекі Польшчы перасцерагае палякаў ад дэзінфармацыі з Расіі

24.02.2022 11:12
Расійскія тролі наводзяць хаос.