Беларуская Служба

Колькасць уцекачоў з Украіны ў Польшчы – больш за мільён. Польскія беларусы дапамагаюць

04.03.2022 18:46
У акцыю дапамогі маштабна ўключаюцца польскія беларусы.
Аўдыё
  • Дапамога польскіх беларусаў уцекачам з Украіны
Аб'ява пра дапамогу ўкраінскім уцекачам фота: Яраслаў Іванюк/БСПР

У сувязі з вайной Расіі супраць Украіны, колькасць уцекачоў з Украіны ў Польшчы – гэта ўжо больш чым мільён чалавек. Ім патрэбная дапамога і падтрымка. У акцыю дапамогі як самой Украіне, так і ўкраінскім уцекачам уключаюцца дзяржава, установы ды людзі добрай волі. Шмат дзе ў польскіх школах праводзіцца збор сродкаў і рэчаў для бежанцаў. У гэта ўключаюцца таксама і беларускія ліцэі ў Бельску Падляскім і Гайнаўцы.

Цяжка не думаць аб тым, што адбываецца ва Украіне і цяжка ўявіць трагедыю ўкраінскага народу – гаворыць дырэктар Другога агульнаадукацыйнага ліцэю з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляскім. «Таму менавіта вырашылі мы збіраць у нашай школе рэчы, якія пазней будуць перададзеныя патрабуючым», – дадае Андрэй Сцепанюк.

слухайце аўдыё

Яраслаў Іванюк


Аб'ява пра дапамогу ўкраінскім уцекачам Аб'ява пра дапамогу ўкраінскім уцекачам
Польскія беларусы дапамагаюць украінцам - Уладзімір Хільмановіч Польскія беларусы дапамагаюць украінцам - Уладзімір Хільмановіч
Польскія беларусы дапамагаюць украінцам Польскія беларусы дапамагаюць украінцам
Гайнаўскі ліцэй Гайнаўскі ліцэй