Беларуская Служба

«Карытас» рыхтуе праекты доўгатэрміновай апекі над бежанцамі з Украіны

03.04.2022 09:17
У рамках гэтай дапамогі бежанцам павінна быць арганізавана месца жыхарства ў спалучэнні з магчымасцю працы, доступам да медыцыны і адукацыі.
Аўдыё
  • «Карытас» рыхтуе праекты доўгатэрміновай апекі над бежанцамі з Украіны
, -
Медыка, польска-ўкраінская мяжаPAP/Darek Delmanowicz

Каталіцкая дабрачынная арганізацыя «Карытас» Апольскай дыяцэзіі рыхтуе праекты доўгатэрміновай апекі над бежанцамі з Украіны, якія дадуць патрабуючым не толькі прытулак, але і працу, – распавёў PAP дырэктар Апольскага «Карытасу» кс. Арнольд Дрэхслер.

«Ёсць два этапы дапамогі. Першы, спрошчаны, вядома, ad hoc, заключаецца ў тым, каб накарміць і напаіць галодных, апрануць голых. І гэта робіцца з першага дня вайны. Ёсць таксама доўгатэрміновая дапамога, вельмі важная для тых, хто па-розных прычынах не зможа вярнуцца ў свае дамы. У рамках гэтай дапамогі бежанцам павінна быць арганізавана месца жыхарства ў спалучэнні з магчымасцю працы, доступам да медыцынскай дапамогі і адукацыі, даючы ім магчымасць вярнуцца да даволі нармальнага жыцця, таму што трэба заўсёды памятаць, што гэта будзе жыццё здалёк ад радзімы, у новым асяроддзі. А гэта і ёсць мэта доўгатэрміновых праектаў, якія мы ўжо рыхтуемся запусціць», – сказаў кс. Дрэхслер.

Апольскі «Карытас» рыхтуе для бежанцаў з Украіны будынак былога кляштара ў Длугамілавіцах, які першапачаткова прызначаўся для бежанцаў з Сірыі. Падобныя месцы пастаяннага пражывання плануецца стварыць у Зімніцах і Дабрадзені.

«Гэта будуць месцы, якія прапануюць як доўгатэрміновае знаходжанне, так і працу. На дадзены момант мы ацэньваем, што можам прыняць некалькі дзясяткаў бежанцаў з Украіны ў гэтых месцах», – сказаў дырэктар «Карытас» у Аполе.

ав

Больш на гэтую тэму: Багацце веры

Польскі дэпутат папярэджвае, што вайна ва Украіне закране ўсіх

01.04.2022 12:38
Дэпутат партыі «Права і справядлівасць» Казімеж Смаліньскі заявіў, што вайна ва Украіне будзе мець уплыў на свет яшчэ доўга.