4 яйкі
1 марынаваны агурок
пучок зялёнай цыбулі
1-2 чайныя лыжкі маянэзу
соль, лімонны перац
Зварыце ўкрутую яйкі, ачысціце іх і размінайце відэльцам. Агуркі і зялёную цыбулю дробна нарэжце. Усё злучыце паміж сабой, дадайце маянэз, соль і лімонны перац (можна звычайны). Атрымаецца смачная і пажыўная паста.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл