Ужо 45 гадоў у космасе знаходзяцца касмічныя зонды Voyager 1 i Voyager 2. На іх борце знаходзіцца гукавое пасланне іншым цывілізацыям, калі яны існуюць. Гэта запісаныя на плёнцы з медзі і золата прывітанні на 55 мовах, музыка і гукі, якія ілюструюць багацце жыцця і культуры на Зямлі.
Voyager 1 i Voyager 2 надалей трымаюць сувязь з Зямлёй, хаця ў 2018 годзе абодва зонды выйшлі з Сонечнай сістэмы.
Voyager 1 зрабіў шырока вядомы здымак Зямлі з адлегласці 6 мільярдаў км. Гэтае касмічнае фота назвалі «Блакітнай кропкай». Як доўга яшчэ зонды будуць дасылаць нам паведамленні з космасу? Прафесар Лешак Чахоўскі (Leszek Czechowski) з Цэнтра касмічных даследаванняў Польскай акадэміі навук, кажа, што не так і доўга.
- Сувязь забяспечваецца з дапамогай энергіі, якая паходзіць ад радыеактыўнага элементу, хутчэй за ўсё гэта плутоній. Час паўраспаду плутонію, які выкарыстоўваецца ў батарэях касмічных зондаў, складае прыблізна 80 гадоў. Гэта і вызначае тэрмін працы гэтых зондаў. Верагодна, праз два гады прадукцыйнасць батарэй будзе недастатковай для таго, каб падтрымліваць сувязь з Зямлёй.
Амерыканскае касмічнае агенцтва запусціла касмічныя зонды Voyager 1 i Voyager 2 у 1977 годзе. Іх задачай было даследаваць планеты-гіганты Юпітэр і Сатурн. Зонды даставілі важнуюінфармацыю пра асяроддзе і геалагічны склад планет. У гісторыі касмічных даследаванняў гэта былі інструменты, якія выйшлі ў космас найдалей.
ПР1/яс