Беларуская Служба

Псіхолаг пра эміграцыю: На новым месцы не варта закрывацца ў вузкім коле суайчыннікаў

05.09.2022 12:00
Пасля пэўнага часу жыцця па-за межамі Беларусі ў эмігрантаў наступае перыяд расчаравання новым месцам, мы запыталі ў Наталлі Скібскай, як лепей спраўляцца з гэтым.
Аўдыё
  • Псіхолаг пра эміграцыю: На новым месцы не варта закрывацца ў вузкім коле суайчыннікаў
To, że mówimy tym samym językiem, nie oznacza niestety, że umiemy się porozumieć
To, że mówimy tym samym językiem, nie oznacza niestety, że umiemy się porozumiećShutterstock/ESB Professional

Сёння мы пагаворым пра штодзённы клопат беларусаў замежжа – інтэграцыя ў новае грамадства. На адным з беларускіх мерапрыемстваў у Варшаве мы сустрэлі псіхолага Наталлю Скібскую.

У размове з намі спецыялістка падкрэсліла, што такія сустрэчы дапамагаюць, знаходзячыся па-за межамі Бацькаўшчыны, не губляць сувязі з ёй, а значыць лягчэй адаптавацца на новым месцы. Аднак пасля пэўнага часу жыцця па-за межамі Беларусі, у эмігрантаў наступае перыяд расчаравання новым месцам жыхарства, мы запыталі ў Наталлі Скібскай, як лепей спраўляцца з такой жыццёвай сітуацыяй:

-На жаль стадыя расчаравання наступае амаль непазбежна, асабліва гэта тычыцца вымушанай эміграцыі. Гэты момант трэба перажыць, трэба праз пэўны высілак мадыфікаваць той вобраз жыцця ў новай краіне, які быў перад пераезд, прыводзіць у адпаведнасць з рэчаіснай карцінай. Калі пачынаем атаясамліваць сябе з рэальнай сітуацыя, расчараванне пачне адступаць пакуль зусім не знікне. (...)

Вяртаючыся да пачатку нашай размовы. Як знайсці ўласцівы баланс, каб актыўнасць у серадовішчы мігрантаў не зашкодзіла інтэгравацца ў грамадства прымаючай краіны? Як пазбегнуць «эмігранцкага гета»?

-Перш за ўсё трэба імкнуцца да такога балансу, не варта закрывацца ў вузкім коле суайчыннікаў. Гэта актыўны працэс пошуку. Польскае грамадства чакае ад нас таго, што мы будзем у яго інтэгравацца і гэта нармальна. Каб адпавядаць гэтаму, трэба ўвесь час варушыцца, ісці наперад і шукаць гэты баланс. Нягледзячы на пэўныя выключэнні, палякі – гэта адкрытае грамадства, нам трэба карыстацца гэтым і ісці на кантакт. (...)

Гутарку з Наталляй Скібскай цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле!

эж

Акадэмія добрай адукацыі ладзіць праект для беларускіх вучняў у Польшчы

03.09.2022 19:46
Кансультацыйны пункт, праекту зладжанага адмыслова для беларусаў, узначаліў Ягор Сурскі, які зараз жыве ў Варшаве, паводле сваёй адукацыі з’уяўляецца гісторыкам і настаўнікам з міжнародным досведам працы.