Беларуская Служба

Тэматыка прац вядомага на Падляшшы мастака Уладзіміра Наумюка звязана з жыццём вёскі

13.09.2022 16:59
Уладзімір Наумюк атрымліваў творчыя стыпендыі і ўзнагароды, з якіх найважнейшая – гэта Узнагарода імя Оскара Кольбэрга.
Аўдыё
  • Народны мастак Уладзімір Наумюк
Народны мастак Уладзімір Наумюкфота: Яраслаў Іванюк

Уладзімір Наумюк – гэта адзін з найбольш вядомых на Падляшшы народных мастакоў-скульптараў. Нарадзіўся ў 1935 годзе ў невялікай вёсцы Канюкі на рацэ Нарва. Вельмі рана страціў бацькоў, а яго выхаваннем займаліся бацькаў брат і дзядулі.

Разьбой у дрэве пачаў займацца яшчэ ў пачатку 60-ых гадоў. Супрацоўнічаў з «Цэпэліяй» (CEPELIA) – установай, якая папулярызавала народных творцаў. Тэматыка ягоных працаў заўсёды была звязана з жыццём вёскі і яе жыхароў.
Уладзімір Наумюк атрымліваў таксама творчыя стыпендыі і ўзнагароды, з якіх найважнейшая – гэта Узнагарода імя Оскара Кольбэрга ў 2005 годзе.

Як гаворыць сам мастак, зараз разьбой ён амаль не займаецца, а ў сваю майстэрню заглядае зрэдку.

слухайце далучаны гукавы файл аўдыё

Яраслаў Іванюк


Працы У. Наумюка Працы У. Наумюка
Працы У. Наумюка Працы У. Наумюка
Скульптуры У. Наумюка Скульптуры У. Наумюка
Працы мастака Працы мастака
Хата Уладзіміра Наумюка Хата Уладзіміра Наумюка
Праца скульптара Праца скульптара