Беларуская Служба

83 гады таму амерыканскі журналіст заклікаў з акружанай Варшавы прэзідэнта ЗША дапамагчы палякам

17.09.2022 09:04
«Я выступаю ў эфіры ад імя палякаў, каб данесці да ўсіх людзей у Амерыцы, у тым ліку да вас, прэзідэнт Рузвельт, тое, што адбываецца з 35 мільёнамі нявінных людзей у Польшчы».
Аўдыё
  • 83 гады таму амерыканскі журналіст Джульен Браян заклікаў з акружанай Варшавы прэзідэнта ЗША дапамагчы палякам
     . ,  1939
Хлопчык на руінах знішчага немцамі дома. Варшава, верасень 1939 года фота: Джульен Браян/public domain

15 верасня 1939 года амерыканскі фатограф і рэжысёр Джульен Браян звярнуўся праз Польскае радыё да прэзідэнта ЗША і амерыканскага народу. Ён папрасіў дапамогі для акружанай немцамі Варшавы.

У верасні 1939 года Джульен Браян правёў у польскай сталіцы два тыдні. Ён дакументаваў злачынствы немцаў супраць мірных жыхароў польскай сталіцы. Яго фотаздымкі і фільмы сталі першымі сведчаннямі жахаў вайны.

«Прэзідэнт Рузвельт і амерыканскі народ! Паслухайце маю гісторыю, а той, хто яе пачуе, няхай запіша слова ў слова. Я гавару з акружанай Варшавы. Мяне завуць Браян, Джульен Браян, я – амерыканскі фатограф. Цяпер у мяне ёсць магчымасць расказаць пра тое, што тут адбываецца. Мая задача – простымі словамі распавесці аб тым, што я бачыў за дзесяць дзён».

Такімі словамі пачаў ён свой драматычны зварот праз Польскае радыё.

Джульен Браян паведаміў амерыканскім слухачам, што ўсе дыпламатычныя супрацоўнікі і грамадзяне ЗША, якія знаходзяцца ў Варшаве, у бясьпецы і схаваліся ў падвале пад пасольствам. Затым ён даў шакавальны аповед пра тое, што ўбачыў у горадзе.

Ён распавёў пра злачынствы нямецкай авіяцыі. Самалёты Люфтвафэ абстрэльвалі і бамбавалі мірных жыхароў, скідвалі бомбы на жылыя дамы. Шмат людзей загінула, вуліцы гораду сталі магіламі, а жыхары Варшавы вымушаныя былі жыць у руінах, казаў амерыканец.

«Я выступаю ў эфіры ад імя палякаў, каб данесці да ўсіх людзей у Амерыцы, у тым ліку да вас, прэзідэнт Рузвельт, тое, што адбываецца з 35 мільёнамі нявінных людзей у Польшчы. Амерыка павінна прыняць меры і запатрабаваць спынення гэтага жудаснага забойства людзей. Мы просім вас у імя сумленнасці і справядлівасці дапамагчы гэтым адважным палякам», – заклікаў Браян.

Пасля вяртання ў ЗША ён апублікаваў фотаздымкі з ваеннай Варшавы ў штомесячніку «Life» і часопісе «Look». Свет быў узрушаны трагізмам сітуацыі.

У 1940 годзе ён стварыў фільм «Аблога», які атрымаў шырокі водгук і быў намінаваны на прэмію Амерыканскай кінаакадэміі ў 1941 годзе ў катэгорыі лепшага кароткаметражнага дакументальнага фільму. Праз шмат гадоў ён таксама напісаў кнігу пра Варшаву ў восені 1939 года.


Julien Bryan pociesza Kazimierę Mikę, której starsza siostra zginęła z rąk niemieckich lotników, 13 września 1939. Wikimedia Commons/dp Julien Bryan pociesza Kazimierę Mikę, której starsza siostra zginęła z rąk niemieckich lotników, 13 września 1939. Wikimedia Commons/dp

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны некалькі разоў вяртаўся ў Польшчу. У 1946 годзе ён зрабіў фотаздымкі разбуранай Варшавы.

Браян зноў наведаў сталіцу ў 1958 годзе, калі дзякуючы шырокай кампаніі газеты «Express Wieczorny» яму ўдалося знайсці герояў сваіх фотаздымкаў з верасня 1939 года. Амерыканец таксама пабываў на Польскім радыё.


. .

У 1974 годзе Джульен Браян апошні раз вярнуўся ў Варшаву і зноў быў цёпла сустрэты палякамі. Памёр вядомы фатограф у тым жа годзе 20 кастрычніка ў Нью-Ёрку.

Валеры Саўко

слухайце аўдыёфайл

на здымку ў цэнтры: Джульен Браян з Казімірай Мікай, сатарэйшая сястра якой загінула ў авіяналёце;

на ніжнім здымку: дзяўчынка з сабакам у Варшаве 1939 года 

відэа: фільм «Аблога» Джульена Браяна, каларызацыя - Мар'юш Заёнц

Больш на гэтую тэму: Машына часу