Ініцыятар, стваральнік і дырэктар TVP Nauka Роберт Шай заявіў, што канал будзе прадстаўляць кантэнт, заснаваны толькі на фактах і навуковых доказах. Яго мэта, сярод іншага, папулярызацыя навукі:
- Мы хочам зрабіць навуку больш даступнай, змяніць уяўленне пра яе: што гэта незразумелыя для звычайнага чалавека веды, а навуковыя пытанні абмяркоўваюць выключна ў лабараторыях, і што з надзённым жыццём навука не мае нічога агульнага. А насамрэч, усе навуковыя дасягненні закранаюць кожнага чалавека: ад складаных медычных працэдур да касмічных тэхналогій. На нашым канале пра складаныя справы раскажам простай мовай.
Роберт Шай дадаў, што TVP Nauka стане адзіным тэматычным каналам навуковага профілю, спецыялізацыяй якога будуць прамыя трансляцыі найважнейшых навуковых падзей у свеце.
Канал пачне працаваць у дзень абвяшчэння першага лаўрэата сёлетняй Нобелеўскай прэміі і TVP Nauka будзе асвятляць гэтую падзею:
- У жывым эфіры мы пакажам уручэнне Нобелеўскай прэміі па хіміі, па фізічных і эканамічных навуках. У кастрычніку будзе весціся рэтрансляцыя сонечнага зацьмення, будзем у жывую паказваць справаздачы з касмічных палётаў, наведаем Міжнародную касмічную станцыю і касмічны карабель «Арыён», які павінен адвезці людзей на Месяц.
Стваральнікі TVP Nauka падрыхтавалі для гледачоў дакументальныя фільмы, праграмы, рэпартажы і дэбаты з навукоўцамі і экспертамі.
яс