Беларуская Служба

Тэставаннем эфектыўнасці бяспекі IT-сістэм займаюцца гэтак званыя «белыя хакеры»

21.10.2022 14:47
«Белыя хакеры» вывучыць дзе знаходзяцца так званыя security gap і як гэтыя памылкі расшыфраваць.
ХакерShutterstock/Gorodenkoff

Тэставаннем эфектыўнасці бяспекі IT-сістэм і аналізам уразлівасці на ўзломы займаюцца гэтак званыя «белыя хакеры».

Лукаш Мядзінскі, дырэктар кібердэпартамента ING Hubs Poland, распавёў у чым заключаецца іх праца:

- Мы спрабуем дакладна вывучыць як пабудаваныя сістэмы кібер-бяспекі арганізацыі, дзе знаходзяцца так званыя security gap, то бок памылкі праграмнага забеспячэння, што дазваляе атакаваць аперацыйную сістэму або пранікнуць вірусам у кампутар. І як гэтыя памылкі расшыфраваць, каб зрабіць бяспечнай сістэму.

Нядаўна адбылася атака хакераў на грузатранспартныя польскія і ўкраінскія прадпрыемствы і ў той жа дзень на амерыканскія аэрапорты. Чаму хакеры гэта робяць, з якой мэтай?

- Самая галоўная мэта - гэта нашкодзіць арганізацыі. У гэтым выпадку атака можа мець на мэце спыніць работу прыкладанняў, якія дапамагаюць адсочваць маршруты або замаўляць перавозкі, што таксама ўздзейнічае на фінансавы аспект арганізацыі. Мэтай хакераў можа стаць і знішчэнне або зашыфраванне дадзеных, як было ў выпадку транспартнага прадпрыемства, каб нанесці шкоду арганізацыі. Часта хакеры нападаюць з мэтай атрымаць фінанасавую карысць, напрыклад, спрабуюць дабрацца да дадзеных крэдытных картак, каб перавесці грошы з рахункаў іх уладальнікаў. І яшчэ адна матывацыя хакерскіх атакаў – атрымаць доступ  да сакрэтнай інфармацыі, якую потым можна прадаюць канкурэнтам або выкарыстаць яе іншым чынам.

Лукаш Мядзінскі, дырэктар кібердэпартамента ING Hubs Poland займаецца падрыхтоўкай калектываў г.зв «белых хакераў», якія абароняюць кампаніі ад атакі кіберзлачынцаў.

PAP/яс

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка