Да гэтага часу пратэстанты з Беларусі звычайна далучаліся да польскіх ці ўкраінскіх супольнасцяў, якіх у Польшчы вельмі шмат.
Пастыр Зміцер Хведарук, які ў Варшаву прыехаў з Украіны, расказвае, што пасля пачатку вайны і чарговай хвалі ўцекачоў, якія прыехалі ў Польшчу, у выніку палітычнай і ваеннай сітуацыі яны пабачылі вялікую патрэбу стварыць асобную супольнасць для ўцекачоў з Беларусі, але і з Украіны.
-Якія б на зразумелай мове маглі слухаць хрысціянскую пропаведзь і быць часткай супольнасці. І вось з верасня мы стварылі такую супольнасць. Сустракаемся па вуліцы Маршалкоўская 115. Гэта актавая зала, дзе мы молімся кожную нядзелю.
Набажэнствы царквы «Святая Троіца» праходзяць у 10.00.
Зміцер Хведарук расказвае, што Святое Пісанне дае адказ на многія падзеі, якія цяпер адбываюцца ў нашым рэгіёне.
-Словы Пісання людзям трэба стала нагадваць. Асабліва ў цяперашні час, калі ім здаецца, што светам кіруе хто заўгодна, толькі не Бог. Пуцін з ракетамі, Лукашэнка з жахлівымі рэпрэсіямі – ва ўсім гэтым трэба раз за разам нагадваць, хто пануе ў гэтым свеце. Што ўся гэтая гісторыя закончыцца неверагодным «хэпі эндам» – судом і панаваннем справядлівасці.
Поўная размова - у далучаным гукавым файле.
ав