Матэвуш Валігура хоча стаць чацвёртым палякам у гісторыі, які ў адзіночку дасягне Паўднёвага полюса. За два месяцы на лыжах ён плануе пераадолець у Антарктыдзе 1 200 кіламетраў. Матэвуш Валігура(Mateusz Waligóra) раней прайшоў ужо Грэнландыю і пустыню Гобі. Як ён падкрэсліў, важным элементам падрыхтоўкі перад экспедыцыяй быў набор вагі:
- Я забіраю з сабой запасы ў выглядзе дадатковых кілаграмаў свайго цела. Ацэньваю, што нягледзячы на гэта схуднею каля 20 кілаграмаў. Падчас месячнай веласіпеднай экспедыцыі па аўстралійскай пустыні я схуднеў каля 16 кілаграмаў, а цягам двухмесячнай пешай вандроўкі па пустыні Гобі – 24 кілаграмы.
37-гадовы паляк фактычна пачне экспедыцыю праз некалькі дзён, калі апынецца на беразе шэльфавага ледавіка Рона.
IAR /аз