Беларуская Служба

Расія здзяйсняе варварскія і дзікунскія абстрэлы жылых масіваў і крытычнай інфраструктуры Украіны

16.11.2022 17:51
Гэта злачынствы, за якія Расійская Федэрацыя павінна панесці пакаранне.
Аўдыё
  • Злачынствы Расіі ва Украіне
Пажар у жылым доме ў Кіеве пасля расійскага абстрэлуфота: PAP/EPA/ROMAN PILIPEY

За амаль 9 месяцаў вайны Расія нанесла сотні ракетных удараў па аб’ектах цывільнай інфраструктуры ва Украіне. Расіянам не ўдаецца перамагчы на полі бою, таму яны вырашылі выкарыстоўваць спосабы тэрарыстаў – разбураць жылыя дамы, аб’екты цепла- і энергазабеспячэння. І калі раней расійскія афіцыйныя асобы і прапагандысты не казалі адкрыта пра свае намеры, то цяпер яны ўжо нават хваляцца тым, колькі знішчана ўкраінскай інфраструктуры і цешацца, калі жыхары Кіева застаюцца без электрычнасці і абагрэву.

Усе гэтыя факты рэгіструюцца і захоўваюцца для будучых судовых працэсаў, паколькі Расія ракетнымі абстрэламі і атакамі дронаў парушае агульнапрынятыя правілы вайны, – кажа Дмітро, супрацоўнік польскага Інстытуту Пілецкага, які займаецца дакументацыяй ваенных злачынстваў, збіраючы аповеды сведкаў.

- Гэта адкрытае ваеннае злачынства. Яго таксама можна класіфікаваць як злачынства супраць мірнага насельніцтва, паколькі абстрэльваюць жылыя будынкі. Паводле сведкаў, ніякай ваеннай інфраструктуры ў гэтых месцах не было. Гэта злачынства, за якую Расійская Федэрацыя павінна панесці пакаранне. Мы супрацоўнічаем з польскай пракуратурай, дзяржаўнымі ўладамі Польшчы, каб даносіць ім, што адбываецца ва Украіне. Акрамя таго, мы праводзім тэатральныя чытанні гэтых сведчанняў, стараемся запрасіць як мага большую колькасць прадстаўнікоў консульстваў, пасольстваў, арганізацый трэцяга сектару і дзяржаўных устаноў, каб пастаянна нагадваць пра расійскія злачынствы ва Украіне.

Расія абстрэльвае Украіну ракетамі, гіне вялікая колькасць людзей. Пра гэта чуем са сродкаў масавай інфармацыі, а мы, на падставе аповедаў сведкаў, намагаемся данесці інфармацыю да розных колаў. Усім даўно зразумела, што Расія з’яўляецца тэрарыстычнай краінай. Яна здзяйсняе абсалютна варварскія і дзікунскія абстрэлы жылых масіваў, цывільнай інфраструктуры, а таксама крытычнай інфраструктуры – ТЭЦ, гідрастанцыі і г.д. У людзей няма электраэнергіі, няма вады, газу. Яны прымушаныя выжываць, а таксама міграваць у іншыя краіны.

Слухайце гутарку з далучаным гукавым файле аўдыё

нг